Темы

Народжаная для вёскі

Народжаная для вёскі

Цудоўнае веснавое свята 8 Сакавіка ў доме Ірыны Канавальчык з СВК “Гігант” — пераможцы раённага спаборніцтва па выніках работы за 2016 год у намінацыі “Лепшы аператар па вырошчванні рамонтных цялушак” — і яе мужа Івана Мікалаевіча чакаюць з захапленнем. Рыхтуюцца да яго звычайна загадзя.

Падарункі і сувеніры прызначаюцца не толькі гаспадыні дома, але і дачушцы Дар’і, якая падаравала ўнука, і старэйшым жанчынам роду — Сафіі Пятроўне Юдзінай і Алене Сямёнаўне Канавальчык, да якіх абавязкова наведваюцца ў гэты дзень у госці. Аўтарытэт матуль у сям’і Канавальчыкаў непахісны. Кожная з жанчын не толькі пяшчотная, клапатлівая маці і бабуля, але і самаахвярная працаўніца, якая аддала на карысць гаспадаркі каля 40 напружаных год.

Сама Ірына Валянцінаўна, скончыўшы школу і стварыўшы сям’ю, стала прадаўжальніцай матчынай, а затым і свякроўкі прафесіі і адчувае сябе ў ёй на дзіва ўтульна. “У горадзе ніколі б не жыла, — заўважае мая суразмоўца. — Упэўнена, я на­ро­джа­ная для вёскі”. Спраўляючыся “на выдатна” з абавязкамі на ферме, Ірына Валянцінаўна паспявае таксама і з вялікай хатняй гаспадаркай, у якой не толькі птушка, але і цяляты, рагуля. “Каб добра жыць, трэба круціцца, — разважае жанчына. — Лежачы на печы, дабрабыт не пабудуеш”. Пры гэтым адзначае, што поспеху можна дасягнуць толькі ў той справе, якая выконваецца з жаданнем. Менавіта ў яе самой такое жаданне заўсёды прысутнічае. Як і большасць жанчын, мая субяседніца любіць кулінарыць, радаваць сям’ю смачнымі стравамі.

Нам толькі застаецца пажадаць, каб жыццёвы настрой Ірыны Валянцінаўны не губляў сваёй сілы, каб у яе самой і родных было моцным здароўе, каб праца ў сельгасарганізацыі і надалей прыносіла плён.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

На здымку: падчас цырымоніі ўзнагароджання ў рамках злёту перадавікоў народнай гаспадаркі-2017.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем