Темы

Наймальнік не мае права самастойна прыпыніць дзеянне калектыўнага дагавору

Наймальнік не мае права самастойна прыпыніць дзеянне калектыўнага дагавору

У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра ў Мінску прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Прафсаюзы абмеркавалі парадак правамернасці дзеянняў наймальніка падчас унясення змен у калектыўны дагавор у аднабаковым парадку.

Чаму ўзнікла неабходнасць у абмеркаванні дадзенага пытання і якое яго вырашэнне бачаць лідары грамадскай арганізацыі, мы пацікавіліся ў старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Людмілы Крычко.

Людміла Васільеўна, хацелася б пачуць вашае тлумачэнне вышэйзгаданай тэмы?

— Неабходнасць у абмеркаванні дадзенага пытання ўзнікла незнарок: у калектыўных дагаворах арганізацый, як было адзначана, часта ўтрымліваюцца нормы, якія дзейнічаюць толькі пры наяўнасці прыбыткаў на прадпрыемствах. Многія наймальнікі самастойна прымаюць рашэнне прыпыніць дзеянне гэтых норм, спасылаючыся на адсутнасць фінансаў. Між тым, як адзначыла на пасяджэнні намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч, так быць не павінна: “Наймальнік у аднабаковым парадку не можа прыпыніць дзеянне калектыўнага дагавору. Спачатку яму трэба давесці гэтую інфармацыю да свайго сацыяльнага партнёра, разам абмеркаваць яе, вызначыць тэрмін, на які спыняецца тая ці іншая ўмова калектыўнага дагавору. А для гэтага неабходна сабраць камісію, правесці гэтую працэдуру і ў абавязковым парадку праінфармаваць калектыў”.

Болей таго, наймальнікаў будуць арыентаваць на ўзгадненне ўсіх пытанняў, якія датычацца змен норм калектыўных дагавораў, з прафсаюзамі — іх галоўнымі сацыяльнымі партнёрамі. Перыяд прыпынення дзеяння вызначаных норм гэтага дакумента таксама будзе ўстанаўлівацца калегіяльна. Зрэшты, не атрымаецца ўнесці папраўкі на нявызначаны тэрмін — усё павінна быць абгрунтавана і абаснавана.

У нашым раёне ці маюцца факты самастойнага прыпынення наймальнікам норм калектыўнага дагавору?

— Такога адзначана не было, і гэта радуе.

Якія яшчэ значныя пытанні закраналіся на пасяджэнні?

— Вялося абмеркаванне пытанняў стварэння ў кожным галіновым прафсаюзе электроннага рэестру калектыўных дагавораў. Плануецца, што ён з’явіцца ўжо сёлета. І гэта добра. Пры наяўнасці поўнага рэестру калдагавораў і ўсіх змен, якія будуць унесены туды, можна будзе надзвычай аператыўна рэагаваць на тую ці іншую праблемную сітуацыю, прымаць правільныя рашэнні для яе выпраўлення.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем