Темы

На планёрцы ў райвыканкаме

Даючы справаздачу аб стане сельскагаспадарчых работ, у прыватнасці жывёлагадоўлі, першы намеснік старшыні райвыканкама В.У. Сямёнаў адзначыў, што валавая вытворчасць малака апошнімі днямі, у параўнанні да мінулага года, складае 108-109 працэнтаў. У гаспадарках праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне росту малака, у тым ліку, набыццё бялковай сыравіны. Нядрэннымі застаюцца паказчыкі мясной вытворчасці. Што да раслінаводства, то яно, па словах Валерыя Уладзіміравіча, прадстаўлена гэтым часам шэрагам работ. Працягвае весціся сяўба азімых, якіх засталося пасеяць 2 тысячы гектараў. Акрамя таго, у гаспадарках займаюцца капаннем бульбы, уборкай кукурузы, цукровых буракоў і інш.

Т.М. Рудая, намеснік старшыні райвыканкама, разам з іншым адзначыла, што на гэтым тыдні будуць узмоцнены работы па  добраўпарадкаванні асобных аб’ектаў у аграгарадках Цялуша і Варатынь.

Звярнуць увагу на сваё здароўе, далучыцца да акцыі “Вызначы свой ціск, скажы інфаркту і інсульту — не!”, якую 23 верасня  правядуць работнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, заклікала прысутных на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава. Акрамя таго Святлана Сяргееўна нагадала не забываць аб заканчэнні тэрмінаў падпіскі на перыядычныя выданні на 4 квартал года.

Аб тэмпах падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання раёна да ацяпляльнага сезону далажыў  в.а. намесніка старшыні райвыканкама І.М. Кісель, які, у прыватнасці адзначыў, што па стане на 16 верасня бягучага года пашпарты гатоўнасці мелі 58 працэнтаў цеплакрыніц і 28 працэнтаў цеплакарыстальнікаў. Мерапрыемствы па атрыманні пашпартоў гатоўнасці працягваюцца.    

Заслухаўшы даклад галоўнага ўрача Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.М. Парахневіч аб выкананай рабоце па навядзенні чысціні ў населеных пунктах, М.У Шалкоўскі ўказаў на неабходнасць актывізаваць дадзеную работу і ахапіць ёю ўвесь раён, у асаблівасці аграгарадкі. Міхаіл Уладзіміравіч таксама катэгарычна выказаўся  і ў адрас прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі раёна, але ўхіляюцца ад уплаты падаткаў, матывуючы апошняе адсутнасцю дзейнасці.

Алена КАРПЕНКА.   

Последние новости

Происшествия и безопасность

О видах киберпреступлений и как не попасться на уловки мошенников рассказали в Бобруйском РОВД

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

С 1 марта в Беларуси стартует запрет на ловлю щуки — чем грозят нарушения?

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

Ждать ли в Беларуси сегодня снега с дождем? Ответили синоптики

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Прокуратура Могилевской области нашла нарушения в содержании КРС на ряде предприятий

24 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко 26 февраля в Москве примет участие в заседании Высшего госсовета Союзного государства 

24 февраля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси утверждена новая редакция правил системы мгновенных платежей

24 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем