Темы

Міхаіл Левакоў: “Крызіс перажывем і станем удвая мацнейшымі”

Міхаіл Левакоў: “Крызіс перажывем і станем удвая мацнейшымі”

Той факт, што ў спісе перадавікоў раённага спаборніцтва па выніках мінулага года ў шэрагу намінацый — СВК “Гігант”, упэўнена, нікога не здзівіў. Успрымаць гаспадарку лідарам у раёне настолькі натуральна, што здзівіла б, каб было па-іншаму.

Між тым, самі “гігантаўцы”, і ў прыватнасці старшыня Міхаіл Левакоў, пра дасягненні адыйшоўшага года гавораць з асцярожнасцю, бо, як і папярэдні, ён выдаўся няпростым: памянялася кан’юнктура рынку, не садзейнічала раслінаводству надвор’е. Прафесійна займаючыся бульбаводствам, укладваючы ў вытворчасць культуры немалыя грошы, у гаспадарцы з-за засухі не атрымалі ўраджаю, на які разлічвалі. Валавы збор зерня ў параўнанні да папярэдняга года хоць і павялічылі, але не настолькі, каб быць задаволенымі. Але, нягледзячы на зніжэнне эфектыўнасці работы ў раслінаводчай галіне, аптымізму і працаздольнасці калектыў не страціў. Тым больш, што многае надзвычай парадавала — ураджай кукурузы, соі, некаторых іншых культур. У гаспадарцы прыклалі ўсе намаганні для таго, каб сабраны ўраджай рэалізаваць з максімальнай выгадай. Калі гаварыць пра бульбу, то на сёння ў сховішчы чакае свайго часу зусім нязначны аб’ём клубняў — стабілізацыйны фонд на выпадак іх недахопу ў гандлёвых кропках вобласці.

Насуперак няпростым у эканамічным плане 2015-2016 гадам гаспадарка не толькі трывала выстаяла на нагах, але і знайшла магчымасці развівацца, укараняць перадавыя тэхналогіі, наладжваць новую вытворчасць. Калі абставіны добра складуцца, то ўжо ў маі ў “Гіганце” будзе рэалізаваны (пры падтрымцы інавацыйнага фонду) буйны інвестпраект — запрацуе сучасны камбікормавы завод (на фота) па выпуску не толькі непасрэдна камбікармоў, але і каштоўных для выкарыстання ў жывёлагадоўлі біядабавак. Што, акрамя іншых станоўчых момантаў, прывядзе да стварэння на сяле дадатковых працоўных месцаў. У размове пра гэта ў сельгаспрадпрыемстве спасылаюцца на пагаворку — немец яйкі ў адзін кошык не кладзе: пры зніжэнні эканамічнага эфекту ад аднаго віду дзейнасці можна будзе спаслацца на іншы, каб у выніку — гаспадарка жыла, людзі працавалі і мелі магчымасць карміць сем’і. Менавіта ў апошнім, па словах старшыні СВК, заключаецца сутнасць калектыўнай гаспадаркі і прызначэнне яго як кіраўніка.

Разважаючы пра задачы на бліжэйшую перспектыву, кіраўнік адзначае, што галоўная з іх — захаваць каманду дзейсных працаўнікоў розных прафесій, якая ў гаспадарцы склалася, і выйсці на паказчыкі не толькі 2014 года, але і вышэйшыя. Магчымасці для гэтага ў “Гіганце” маюцца. І галоўная з іх — сумленныя людзі, чыя нялёгкая і высакародная праца — у аснове дабрабыту гаспадаркі і заслугоўвае самых шчырых слоў прызнання і падзякі.

Зрэшты, улічваючы тое, што нашая размова з Міхаілам Пятровічам вялася напярэдадні “мужчынскага” і “жаночага” святаў, кіраўнік СВК “Гігант” пажадаў свайму калектыву, ветэранам працы здароўя і дабрабыту. “Усе разам крызіс мы абавязкова пераадолеем, — адзначыў ён, — і выйдзем з яго ўдвая мацнейшымі”.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем