Темы

Андрэй Андруховіч: “Раблю тое, што мне падабаецца”

Андрэй Андруховіч: “Раблю тое, што мне падабаецца”

Ведучы размову з механізатарам Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” Андрэем Мікалаевічам Андруховічам, падумалася: пакуль будуць у сельскагаспадарчай галіне такія ўлюбёныя ў прафесію, апантаныя працай людзі, хлебу, малаку і мясу не знікнуць з нашага стала. Малады, статны, упэўнены ў правільнасці абранай прафесіі, у высакароднасці справы, якой займаецца, у тым, што, дзе б чалавек ні знайшоў сабе прымяненне, усюды працаваць павінен на сумленне — усё гэта пра Андрэя Андруховіча. Да поўнай характарыстыкі не хапае хіба толькі таго, што ў свае маладыя гады ён адказны бацька трох дзяцей — дваіх сыноў і дачушкі.

Яшчэ калі вучыўся ў Хімоўскай школе, мой суразмоўца прыняў цвёрдае рашэнне не пакідаць малую радзіму. Маўляў, чалавек, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Пакуль аднакласнікі марылі, куды падацца для працягу навучання, з якім профілем дзейнасці звязаць далейшае жыццё, Андрэй дасканала ведаў — з сельскагаспадарчай галіной, дзе моцныя рукі і любоў да тэхнікі заўсёды спатрэбяцца. Таму, доўга не раздумваючы, падаў дакументы ў Кіраўскі прафесійны ліцэй, дзе за адносна кароткі час набыў неабходныя для будучай работы спецыяльнасці трактарыста, зваршчыка і вадзіцеля. Пасля заканчэння ліцэя пачынаючы механізатар прыйшоў на работу ў мясцовую гаспадарку — “Аграмашсервіс” і вось ужо болей за 10 год там працуе.

З цягам часу герой аповеду стварыў сям’ю. З жонкай Анастасіяй прыдбалі ў Андрэевай роднай вёсцы Ясны Лес уласны дом, добраўпарадкавалі яго, абзавяліся гектарам зямлі, немалой падсобнай гаспадаркай.

— Не разумею тых людзей, якія, жывучы ў сельскай мясцовасці, не трымаюць гаспадаркі, — дзеліцца мой суразмоўца. — Асабіста ў нас і свінні, і куры з індзюкамі маюцца. З задавальненнем іх доглядам займаюся і я сам, і жонка, нягледзячы на тое, што яна вырасла ў горадзе. Уласная гаспадарка, лічу, гэта не толькі харчовая бяспека сям’і, гэта яшчэ і маральнае задавальненне: перамена віда дзейнасці станоўча ўплывае на чалавека, дае яму душэўны адпачынак. Зноў жа, і дзеці да працы трэба каб прывучаліся, каб ведалі, што матэрыяльныя даброты проста так не даюцца — каб іх мець, трэба праяўляць стараннасць і настойлівасць.

Пра сям’ю механізатар расказвае з гордасцю і пяшчотай. Удзячнасцю напоўнены ягоныя словы падчас гутаркі пра бацькоў і родных, чые дапамога і слушныя парады ў сям’і з трымя дзецьмі, вядома ж, не лішнія. Добрымі словамі згадвае ён працоўны калектыў, дзе кожны гатовы прыйсці на дапамогу, падказаць, калі ўзнікае патрэба, у рашэнні таго ці іншага пытання. Сярод механізатараў “Аграмашсервіса”, адзначае мой суразмоўца, ёсць і зусім маладыя — працуюць трактарыстамі ўсяго па 2-3 гады, але спраўныя і старанныя хлопцы.

— Калектывам весялей і рамантаваць,— з усмешкай разважае Андруховіч. — Рыхтуючыся да пасяўной, робім усё, што ў нашых сілах, а складаныя дэталі адпраўляем далей: у Магілёў, Мінск.

Зімовы перыяд для механізатара — час напружанай работы ў майстэрні. Як бы там ні было, якія б эканамічныя катаклізмы не станавіліся перашкодай, і сам Андрэй, і ягоныя калегі разумеюць — тэхніка ў весну павінна выйсці ў поле падрыхтаванай і разам з чалавекам уключыцца ў бесперабойную барацьбу за новы ўраджай. Непасрэдна за Андрэем у гаспадарцы замацаваны два трактары. Гэтым часам ён працуе на МТЗ-82 — вывозіць арганіку, а пасля перасядзе на кормаўборачную тэхніку — якраз зараз на мехдвары в. Слабада рыхтуе машыну да сезону.

З пачаткам веснавых работ малады чалавек будзе заняты раскідваннем арганічных угнаенняў. Затым пяройдзе на сяўбу траў, і пакуль іх адсеюць — надыдзе час корманарыхтоўкі, якая доўжыцца звычайна да самых халадоў. Пасля толькі, паставіўшы тэхніку на зімовае захаванне, механізатар зможа дазволіць сабе ўзяць перадых — пайсці ў адпачынак. Праўда, у поўным сэнсе гэтага слова праведзены дома час не назавеш, бо за месяцы напружанай працы ў сельгасарганізацыі набіраецца шмат хатніх спраў.

За размовай пра ўнутраны камфорт ад справы, не ўтрымліваюся ад запытання, ці прыносіць прафесія механізатара матэрыяльную задаволенасць? Працуючы ў гэтай прафесіі, ці можна адчуваць сябе чалавекам, які трывала стаіць на нагах?

— Зімой заробкі адносна слабыя, — дзеліцца Андрэй, — затое летам, у сезон корманарыхтоўкі, дастойныя! Тады і стараемся зарабіць болей, каб і зіму “падтрымаць”.

…Не за гарамі пачатак новага сельскагаспадарчага года. Хочацца пажадаць, каб і для Андрэя Андруховіча, і для ўсіх механізатараў нашага раёна 2017 стаў знамянальны высокімі вытворчымі паказчыкамі, і справа іх жыцця — высакародная праца хлебапашцаў была ацэнена па заслугах.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем