Темы

І гаспадарцы на карысць, і сабе на радасць

І гаспадарцы на карысць, і сабе на радасць

Валянціна Пятроўна Храмовіч з ААТ “Саўгас Кісялевічы”— адна з тых, для каго працаваць на сумленне — не толькі прынцып, але ўнутраная неабходнасць. Гэта датычыцца не толькі цяперашняй яе прафесіі жывёлавода, але і тых, што былі на яе жыццёвай дарозе, якіх наканаваў лёс. Зрэшты, менавіта лёсу, яго непрадказальнасці абавязана мая субяседніца тым, што статус гараджанкі аднойчы зноўку перамяніла на прыроджаны — сельскага жыхара — і адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівай.

Нарадзілася Валянціна Пятроўна на Магілёўшчыне, у в. Канахоўка Клімавіцкага раёна, у сям’і, дзе ўсе да аднаго жылі сельскагаспадарчай працай. Прычым, не толькі дарослыя (маці была цялятніцай, бацька — трактарыстам), але і чацвёра дзяцей. Тыя, хто вырас у гэткіх сем’ях, ведаюць і разумеюць, наколькі натуральна (ва ўсялякім разе так было раней), калі дзеці дапамагаюць дарослым на ферме.

Валянціна была безадказнай памочніцай для матулі. Неаднойчы ў думках прымервала на сябе матчыну прафесію і была ўпэўнена, што работа ў жывёлагадоўлі яе б таксама задаволіла. Менавіта таму і профіль навучання пасля заканчэння школы выбрала сельскагаспадарчы — заатэхнію. Аднак паспрабавала сябе ў гэтай прафесіі нядоўга — усяго некалькі месяцаў практыкі, якую праходзіла ў СВК “Гігант”.

Тады ж у Вялікіх Бортніках Валянціна пазнаёмілася з мясцовым хлопцам, які толькі прыйшоў з войска. Маладыя людзі спадабаліся адзін аднаму, сталі сустракацца і ў хуткім часе пажаніліся. Як і многія вяскоўцы, вырашылі паспытаць жыцця ў горадзе — абаснаваліся ў Бабруйску. Працаваць уладкаваліся на шынны камбінат, крыху пазней Валянціна перайшла на работу ў камбінатаўскі дзіцячы садок. А там пайшлі свае дзеці — спачатку адна дачушка нарадзілася, пасля — другая. Цяпер дочкі замужам, стварылі ўласныя сем’і, падаравалі матулі два ўнукі і ўнучку.

Вяртаючыся назад, адзначу, што ў 2005 годзе ў жыцці Валянціны Пятроўны здарыўся круты паварот — разышоўшыся з мужам, яна папрасілася на работу ў саўгас Кісялевічы. Тут з часам сустрэла сваю другую “другую палавінку”, з кім разам вось ужо 11 год жывуць у ладзе і згодзе ў вылучаным саўгасам доме. Да таго як стаць жывёлаводам, Валянціна Пятроўна некалькі год працавала ў паляводчай брыгадзе гаспадаркі. Жанчына згадвае, што, прызначаючы яе на новую пасаду, колішні дырэктар Рыгор Арцёмаў з упэўненасцю тады заявіў: “Я ведаю — ты справішся!”.

Так, зрэшты, і сталася. Сёння Валянціна Храмовіч — адна з лепшых жывёлаводаў саўгаса. Роўна 10 год як працуе яна на групе маленькіх цялятак, на самым адказным перыядзе — ад нараджэння да трохмесячнага ўзросту.

— Маленькія цяляткі, што маленькія дзеткі, — разважае Валянціна Пятроўна. — Догляд — галоўнае, што ім патрабуецца. І адпаведны корм.

Усё гэта ў арсенале жывёлавода маецца. Тройчы на дзень цяляткі атрымліваюць камбікорм, адпаведна іх узросту, і па 2 літры малака. Каб карысны напой лепей засвойваўся, яго абавязкова падаграюць. Увогуле, да тэхналагічных патрабаванняў мая суразмоўца адносіцца надзвычай сур’ёзна — нездарма ж яна жывёлавод з заатэхнічнай адукацыяй.

На гэты час у групе Валянціны Пятроўны каля 80 галоў маладняку. Самыя маленькія цяляткі знаходзяцца ў хляве, у пабудаваных летась індывідуальных доміках. Такі спосаб іх утрымання, па словах жывёлавода, апраўданы ўжо і таму, што цяляткі цалкам навідавоку.

На ферму Валянціна Пятроўна наведваецца тры разы на дзень. Сняданак у яе выхаванцаў — а палове шостай. Дзённае кармленне — а 13 гадзіне, вячэрняе — у 17.

У абавязках цялятніцы таксама падсцёл скаціны, утрыманне хлява і навакольнай тэрыторыі ў парадку.
У сувязі з тым, што заробак жывёлавода напрамую залежыць ад месячных прывагаў маладняку, мая суразмоўца робіць усё магчымае, каб іх павялічыць. Каб і гаспадарцы на карысць, і сабе ў радасць.

Пакуль у яе гэта атрымліваецца.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем