Темы

Дзе корм і догляд — там і малако

Дзе корм і догляд — там і малако

Малочна-таварная ферма Емяльянаў Мост — адзін з 5 аб’ектаў малочнай вытворчасці філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”.

На гэты час у двух кароўніках МТФ, аснашчаных малакаправодамі, утрымліваецца 382 галавы буйной рагатай жывёлы. У пабудаваным летась цялятніку, у індывідуальных доміках, — яшчэ 48 цялушачак ва ўзросце да 20 дзён. Увесь гэты статак абслугоўваюць 11 аператараў машыннага даення. За 8 даяркамі замацаваны пастаянныя групы па 48 рагуль. Два аператары — падменныя, каб у жанчын была магчымасць адпачыць і сканцэнтравацца на хатніх справах. Яшчэ адна даярка па-чаргова падмяняе астатніх на час працоўных адпачынкаў. З улікам таго, што ў абавязках аператараў — непасрэдна даенне кароў, патрэбу скаціны ў харчы забяспечваюць 6 жывёлаводаў. У штаце таксама лабарант, 2 слесары, дзённы і тры начных вартаўнікі. Загадвае фермай адказны, вопытны і прынцыповы ў падыходзе да вырашэння пытанняў вытворчага працэсу арганізатар, заатэхнік па спецыяльнасці Валянціна Бірук.

Зрэшты, на дадзеную пасаду, як гэта часта бывае, Валянціна Эдуардаўна прыйшла часова.

— Начальства папрасіла на месяц узначаліць калектыў даярак, — з усмешкай згадвае жанчына. — Я на той час 14 год адпрацавала ў гаспадарцы ветфельчарам, а ўвогуле ў сельгас­­арганізацыю прыйшла ў 1982 годзе. Дык вось той месяц 1999-га хутка як 17 год доўжыцца. Ці шкадую, што перамяніла тады прафесію? Ніколькі. Вядома ж, без складанасцей не абыходзіцца, але ж на якой рабоце іх няма? Асабліва калі не быць абыякавым да таго, чым займаешся, да ўсяго мець справу.

А Валянціна Эдуардаўна менавіта такая. Справа ёй, што датычыцца работы — да ўсяго. Прычым, не толькі да вытворчых паказчыкаў, але і да настрою калектыву, кожнага работніка ў асобку, бо ад унутранага стану чалавека — ўпэўнена загадчыца — напрамую залежаць вынікі яго работы, а значыць і тое, якім будзе яго ўклад у агульную справу. Вось чаму, як толькі выпаў пухнаты снег, загадчыца знайшла час за працоўнымі турботамі, каб зладзіць насупраць кароўніка на дзіва сімпатычнага снегавіка. Прыцягнула да гэтага і сына — работніка фермы. Цяпер не пройдзеш — каб не ўсміхнуцца. А дзе ўсмешка — там і настрой.

Сказаць, што праца на ферме нялёгкая — нічога не сказаць. Ранішняя дойка пачынаецца а 5 гадзіне з уборкі кармавога стала жывёлы. Гэтым займаюцца самі даяркі. Праз гадзіну да іх падключаюцца жывёлаводы, якія кормяць скаціну і на працягу ўсяго дня. Аператары тым часам бяруцца непасрэдна за даенне. Другая, дзённая, дойка пачынаецца ў 13 гадзін, вячэрняя — а 20-й і доўжыцца да 22.30, а то і да 23 гадзін. Акрамя таго, за кожным аператарам машыннага даення замацаваны абавязкі па доглядзе маладняку. Ад таго, наколькі якасна гэта ажыццяўляецца (падцвярджаюць прывагі), і ад колькасці цялятак залежыць памер даплаты за дадзеную работу. Улічваючы напружанасць працоўнага графіку работнікаў і той факт, што толькі палова з іх — мясцовыя: жывуць непасрэдна ў Емяльянавым Масце (іншых падвозяць з Гарбацэвічаў, Каменкі, Багушоўкі) — гаспадарка заключыла дагаворы з бабруйскімі прадпрыемствамі-перапрацоўшчыкамі сельгаспрадукцыі на пастаўку іх тавараў непасрэдна на аб’екты філіяла. Таму набыць каўбасныя ці хлебабулачныя вырабы колькі разоў на месяц работнікі фермы могуць непасрэдна на працоўным месцы, не трацячы на гэта і без таго нязначны вольны час.

Вядома ж, залог поспеху любой справы — людзі, якія яе ажыццяўляюць. Калектыў на іх ферме, па словах загадчыцы, працаздольны, зацікаўлены ў выніках сваёй работы. А апошнія — у гэтым упэўнены ўсе як адзін працаўнікі — залежаць ад корму і догляду жывёлы. Што датычыцца першага, то сёлета кармоў пастаўляецца рагулям ў дастатку. Іх аснова з улікам апошніх патрабаванняў, кормасумясь з сенажу, сіласу, здробненых, у адпаведнасці з тэхналогіяй, сена і саломы. Пастаянныя ў рацыёне жывёлы канцэнтраты, жмых. Ад корму, догляду і таго, што ферма летась папоўнілася нецелямі, тут, па выніках 2016 года, значна выраслі вытворчыя паказчыкі — надаілі 1406 тон малака (150% да 2015 г.), сярэдні ўдой на карову склаў 4538 кг, найвышэйшы па ферме — 4791 кг (у В.І. Тарэлка). Літаральна ўсё малако прадалі дзяржаве гатункам “экстра”, тлустасцю 3,79%. Нядрэнны старт узяла ферма і ў надыйшоўшым годзе. У апошні час дзённая вытворчасць малака складае больш за 4500 кг, рэалізацыя — 4300 кг (і першае, і другое з тэмпам росту 161% да папярэдняга года). Таварнасць па ферме — 95%. Пры гэтым, як адзначаюць работнікі МТФ, патэнцыял для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці яшчэ маецца. І сваёй найбліжэйшай задачай яны ставяць намечанае ажыццявіць.

А мы, у сваю чаргу, жадаем, каб задуманае спраўдзілася і каб у нас у хуткім часе з’явіўся цудоўны повад наведацца на ферму ізноўку і ўзяць у аб’ектыў абавязкова ўвесь працоўны калектыў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

На фота: частка калектыву МТФ: Мікалай Уладзіміравіч Кавальчук, Аляксей Валер’евіч Бірук, Ганна Уладзіміраўна Працко, Алег Мікалаевіч Маруга, Людміла Валянцінаўна Перунова, Мікалай Мікалаевіч Смычнік, Валянціна Эдуардаўна Бірук (загадчыца), Маргарыта Мікалаеўна Емяльянава і Святлана Юр’еўна Булацкая (лабарант).

Последние новости

Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024