Темы

Час дыктуе новыя падыходы

Час дыктуе новыя падыходы
Тэарэтычны іспыт здаюць работнікі “Міхалёўскай Нівы” — галоўны заатэхнік Я.А. Бакач, загадчыца МТФ “Воўчая Гара” Л.А. Тарасенка і загадчыца МТФ “Іванаўка” Н.У. Маскалёва. Экзаменуюць — А.В. Кісялёў, галоўны ветурач раёна Ю.В. Скатарэнка і начальнік раённага філіяла Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Р.М. Кавалёва.

Праверку ведаў галоўных заатэхнікаў і загадчыкаў малочна-таварных ферм сельгас­арганізацый па прымяненні імі ў сваёй рабоце сучасных тэхналагічных патрабаванняў правялі ў чацвер на гэтым тыдні спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на чале з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Аляксандрам Кісялёвым.

Акцэнт падчас тэарэтычнага іспыту, як адзначыў Аляксандр Кісялёў, быў зроблены на двух пытаннях — вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, пачынаючы ад расцёлу, а таксама прыгатаванні кормасумясі, кармлення жывёлы ў адпаведнасці з яе фізіялагічным станам. І першым, і другім, як было адзначана, заатэхнікі і загадчыкі МТФ павінны валодаць бездакорна не толькі самі, але навучаць гэтаму іншых работнікаў фермы і, вядома ж, строга кантраляваць ход выканання тэхналагічных рэгламентаў на працягу ўсяго вытворчага працэсу.
Агаворка “раней мы рабілі так” на сучасным этапе развіцця малочнай галіны, па словах Аляксандра Кісялёва, не падыходзіць. Час мяняецца, дыктуе новыя падыходы, і станоўчых вынікаў змогуць дасягаць толькі тыя калектывы, дзе тэхналагічныя патрабаванні не ігнаруюць, а выконваюць іх безагаворачна.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем