Темы

Перавага на баку хлопчыкаў

Перавага на баку хлопчыкаў

Папярэдні год не стаў для раёна “паспяховым” у плане нараджальнасці. Ёсць меркаванне, што прычына спаду апошняй (у 2015 г. на свет з’явілася 170 дзетак, у 2016-м — 139), гэтак жа, як і значнага зніжэння колькасці зарэгістраваных у раёне шлюбаў (са 125 да 59), у высакосным годзе.

Праўда, на такі расклад, як заўважыла начальнік аддзела ЗАГС Таццяна Лісоўская, магло паўплываць і няпростае эканамічнае становішча, і той факт, што многія вяс­коўцы, скарыстаўшы зніжэнне “нагрузкі” — зноў жа з-за высакоснага года, на гарадскія Палацы грамадзянскіх абрадаў, зарэгістравалі шлюб менавіта там, на што мелі поўнае права. А вось адносіны да шлюбу і сям’і ў жыхароў раёна, як аказалася, далёкія ад ідэальнага: на 59 шлюбаў прыйшлося 46 іх скасаванняў! Меней, у параўнанні да папярэдняга, зарэгістравана ў 2016 годзе і актаў устанаўлення бацькоўства (45:74). А вось лічба смярцей (444:452) хоць і прыблізна на ўзроўні 2015-га, але ўсё ж у бок зніжэння. У агульнай жа склада­насці, як паведаміла Таццяна Лісоўская, запісаў актаў грамадзянскага стану ў адышоўшым годзе складзена па раёне на 135 меней, чым у 2015-м. Пры гэтым коль­касць зваротаў грамадзян у аддзел ад гэтага не зменшылася: многім спатрэбіліся даведкі.
Вяртаючыся да нараджэнняў, адзначу, што хлопчыкаў у 2016 годзе нарадзілася на 4 болей, чым дзяўчынак. Самае распаўсюджанае хлапчуковае імя — Арцём, дзявочае — Ульяна. У тройках лідараў таксама імёны Ягор і Мацвей, Аліса і Дар’я. Аднолькава павышаным попытам у жыхароў раёна карысталіся такія як Багдан, Давід, Данііл, Дзмітрый, Кірыл, Мікіта, Сафія, Ангеліна, Марыя, Мілана, Паліна. З “нетутэйшых” адзначаны імёны Рэнат, Любава, Сяліна. Са звыклых, але часова забытых — Рыгор, Сямён, Сцяпан, Якаў, Ева, Лідзія, Людміла, Ніна.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем