Темы

Камісія абмеркавала прычыны дзіцячай злачыннасці

Камісія абмеркавала прычыны дзіцячай злачыннасці

У райвыканкаме працавала чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Узначаліла яго старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Удзел у рабоце прынялі дырэктары і сацыяльныя педагогі раённых устаноў адукацыі.

Робячы даклад аб выніках работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у мінулым годзе, прычынах і ўмовах, якія садзейнічалі ўчыненню непаўналетнімі злачынстваў, а таксама аб рабоце інспекцыі па СН у 4 квартале года, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Болатаў адзначыў, што ў 2016-м, у параўнанні да папярэдняга года, дзіцячая злачыннас­ць вырасла. Прычым, 5 з 10 такіх выпадкаў прыходзіцца на школьнікаў.
Акцэнтуючы ўвагу на апошнім, Святлана Носава заўважыла, што, нягледзячы на немалую прафілактычную работу, якая праведзена камісіяй сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі і непасрэдна раённымі ўстановамі адукацыі, прызнаць яе дастатковай нельга. Заслухаўшы прадстаўнікоў устаноў адукацыі, навучэнцы якіх учынілі злачынствы і найбольшую колькасць правапарушэнняў, старшыня камісіі даручыла кіраўнікам педкалектываў выпрацаваць дадатковыя індывідуальныя формы работы з дзецьмі, якія аступіліся, і тымі, чые паводзіны выклікаюць насцярогу, узмацніць тлумачальную работу з дарослымі па выкананні апошнімі іх непасрэдных баць­коўскіх абавязкаў. Асаблівую ўвагу, як было адзначана, варта надаць выяўленню сямейнай неблаганадзейнасці на самых ранніх этапах, каб мець магчымасць яе выправіць, не дапусціўшы тым самым дзіцячай трагедыі, учынення непаўналетнімі супрацьпраўных учынкаў. У пацверджанне таго, што ўсё пачынаецца з сям’і, Анд­рэй Болатаў назваў адной з прычын учыненых непаўналетнімі злачынстваў менавіта бацькоўскую абыякавасць, страчаную сувязь, даверлівыя адносіны паміж дарослымі і дзецьмі.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама ход выканання Комп­лекснага плану сумесных мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і спажывання курыльных сумясяў, суіцыдальных праяў сярод непаўналетніх, безнагляднасці і сямейнай неблагана­дзейнасці на 2014-2016 гады, плану дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, зацверджанага ліпеньскай пастановай камісіі.
Тут жа былі разгледжаны пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах шэрагу юных грамадзян раёна і іх бацькоў, у выніку чаго кожны, у залежнасці ад віны, панёс калі не матэрыяльнае, то маральнае пакаранне.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем