Темы

Працаваць ёсць над чым

У чацвер на мінулым тыдні ў райвыканкаме працаваў V Пленум Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Узначаліў мерапрыемства старшыня райкама Сяргей Феднеў. Удзел у яго рабоце прыняў галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Нялюбін.

На абмеркаванне ўдзельнікаў пленума выносілася надзвычай важнае пытанне — аб мерах па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў працаўнікоў, удасканаленні сацыяльнага партнёрства прафорганаў АПК з дзяржаўнымі і гаспадарчымі органамі ў інтарэсах членаў прафсаюза.

Абмеркаваўшы даклад Сяргея Феднева па ім, пленум прыйшоў да высновы, што райкам прафсаюза і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі галіны сумесна з гаспадарчымі органамі вялі мэтанакіраваную работу па паляпшэнні жыццёвага ўзроўню працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, паслядоўна праводзілі работу па павышэнні ролі калектыўных дагавораў у аб’яднанні намаганняў працоўных калектываў на стабілізацыю вытворчасці, па абароне эканамічных і сацыяльных правоў работнікаў, па стварэнню для апошніх належных умоў працы, быту і адпачынку. Падчас узаемадзеяння прафсаюзных камітэтаў з органамі дзяржаўнага і гаспадарчага ўпраўленняў райкам працягвае удасканаленне форм работы, накіраванай на арганізацыйна-фінансавае ўмацаванне раённай прафсаюзнай арганізацыі, яе аўтарытэту. Райкамам, як было адзначана, праведзена немалая работа па вывучэнні і тлумачэнні сярод прафсаюзных кадраў і актыву заканадаўства аб працы, прафкамам аказана метадычная дапамога у распрацоўцы калектыўных дагавораў. Таксама было адзначана, што прафсаюзныя камітэты, выкарыстоўваючы дадзеныя ім паўнамоцтвы, пры падтрымцы працоўных калектываў, праяўляюць ініцыятыву і настойлівасць у стварэнні ўмоў працы і быту членаў прафсаюза, дасягаюць уключэння ў калектыўныя дагаворы нормаў, якія забяспеч­ваюць абарону правоў і інтарэсаў работнікаў. Разам з тым, як было адзначана, ёсць шэраг недахопаў і недапрацовак у выкананні пунктаў калдагавораў па аплаце працы і яе ахове, а значыць — ёсць над чым працаваць у далейшым.

Прыняўшы даклад старшыні райкама прафсаюза да ведама, заслухаўшы лідараў прафсаюзных «пярвічак», якія яго дапоўнілі, — Г. Войцэх (ААТ “Чырвоны харчавік”), І. Пінчук (ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”), М. Чыжонак (ДУКДП МДБК), М. Іванову (БДАЭК), І. Казлову (бабруйскі філіял ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”) Н. Дудаль (філіял “Агракамбінат КХП ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”) і Г. Шаўцову (ААТ “Неўскі-Агра”), пленум пастанавіў райкаму прафсаюза, прафкамам пярвічных арганізацый і груп працягнуць работу па далейшым удасканаленні сацыяльнага парт­нёрства праз умацаванне ролі пагадненняў і калектыўных дагавораў у пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў, прадастаўленні ім ільгот і гарантый у сферы працоўных адносін.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем