Темы

Аляксандр Осіпаў:“ Прагнозы рэальныя — справа за актыўнасцю ў іх рэалізацыі”

Аляксандр Осіпаў:“ Прагнозы рэальныя —  справа за актыўнасцю ў іх рэалізацыі”

У пятніцу на мінулым тыдні ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Узначаліў мерапрыемства старшыня райвыканкама А.В. Осіпаў, удзел у яго рабоце прынялі намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, старшыні сельсаветаў.

_0b1a0701

Побач з іншымі на абмеркаванне выносіліся і такія значныя пытанні, як рэалізацыя задач сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2017 год і праект раённага бюджэту на будучы год.

Дакладваючы па першым пытанні, намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна агучыла ключавыя паказчыкі і заданні эфектыўнасці на наступны год, зрабіла расклад, дзякуючы якім мерапрыемствам плануецца іх дасягнуць. У прыватнасці, адзначыла, што ў выкананні такога паказчыку, як рост экспарту тавараў (105,5% да ўзроўню 2016 г.), стаўка, нараду з сельгасарганізацыямі, робіцца на прадпрыемствы малога бізнесу, мадэрнізацыя якіх здольна прывесці да нарошчвання аб’ёмаў продажу тавараў. Шмат увагі было ўдзелена пытанню развіцця сельскагаспадарчай галіны, пры тым што паказчык валавой вытворчасці прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях на наступны год прадугле­джаны з ростам на 7,3% да 2016-га.

Былі абмеркаваны і іншыя заданні для выканання даведзеных паказчыкаў. Прагнозы, па словах кіраўніка раёна, рэальныя, справа — за актыўнасцю ў іх рэалізацыі. А для гэтага, як было адзначана, у арганізацыях павінны былі з усёй адказнасцю падыйсці да праграм развіцця на будучы год, пралічыўшы і ўказаўшы да дробязяў, чым будзе абумоўлены рост вытворчасці з улікам усіх маючых абставін. Тым, у каго праграмы не адпавядаюць дадзенаму патрабаванню, рэкамендавана іх дапрацаваць.

У выпрацаваным пасяджэннем райвыканкама рашэнні ўказана кант­раляваць выкананне паквартальных значэнняў ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы райвыканкама і заданні для яго аддзелаў і раённых арганізацый на 2017 г.

Аб праекце раённага бюджэту на будучы год далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Грэсь.

Усяго на пасяджэнні райвыканкама было абмеркавана 29 пытанняў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Последние новости

Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024