Темы

З Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2017 годам!

З Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2017 годам!
Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята — Божае Нараджэнне!
Ад свайго імя і ад імя ўсяго духавенства Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні

З Нараджэннем Хрыстовым
і Новым 2017 годам!

kakogo-chislaУ радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы прадвеснікаў Добрай Навіны аб вялікай і неспасцігальнай любові Бога да свайго стварэння: «Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан…» (Лк 2, 11). Гэтыя словы ажыўляюць нашую надзею і нагадваюць яшчэ раз пра тое, што Езус Хрыстус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, жадае нарадзіцца і ў нашых сэрцах.
Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога, які прыходзіць да нас у cваім Сыне. Як жа патрабуе сёння гэтай моцы сучасны чалавек, які часта не ўсведамляе сэнсу свайго жыцця і надзеі, які турбуецца толькі пра сваю часовую будучыню. Менавіта Езус праз сваё нараджэнне прыносіць нам сілу, радасць і святло. Няхай струмень ласкаў нованароджанага Збаўцы напоўніць нашыя сэрцы гэтым каштоўным насеннем. Няхай з гэтага насення народзіцца новы чалавек, створаны «паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды» (Эф 4, 24).

Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы Новы 2017 год.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп Вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем