Темы

Якаснага малака пабольшала

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, работа, праведзеная апошнім часам спецыяліс­тамі раённых сельгасарганізацый і перапрацоўшчыкамі — работнікамі малочнага завода ВУП “Бабруйскмалако”, накіраваная на павышэнне якасці малака, дала станоўчыя вынікі.

Да прыкладу, за дзень 30 лістапада гатункам экстра ў раёне рэалізавана 70% ад агульнага аб’ёму прададзенага дзяржаве малака. Для параўнання, у гэты ж дзень мінулага года высокаякаснага малака было прададзена ўсяго каля 40%. Акрамя таго, зніжаны паказчык рэалізацыі яго першым гатункам (з 10 да 2,7 %).
Па выніках кастрычніка ААТ “Стасеўка” выключна ўсё малако паставіла на перапрацоўку гатункам экстра. Значна павялічылі продаж такога малака ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 79% ад агульнага аб’ёму. У сярэднім па раёне дадзены паказчык за кастрычнік склаў 51%. Пры гэтым ёсць усе шанцы спадзявацца, як адзначыў в. а. намесніка начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандр Кісялёў, што па выніках лістапада статыстыка будзе болей прывабнай: у асобныя дні сутачная рэалізацыя малака гатункам экстра даходзіла да 70 і нават да 80%.

Паляпшэнне сітуацыі з якасцю малака ў раёне звязваюць з больш багатым рацыёнам жывёлы і лепшым доглядам. У мінулую зімоўку з-за недахопу травянога корму салома нярэдка выкарыс­тоўвалася не па традыцыйным прызначэнні — на падсцёл, а ў якасці корму. Сёлета і корму, і падсцілачных матэрыялаў, па словах Аляксандра Кісялёва, у дастатку, а значыць, і догляд рагуль больш якасны. Плюс да гэтага — выкананне мерапрыемстваў супрацьмасцітнай праграмы.

Між тым, апошняе не дае падстаў для паслаб­лення. Кантроль за якасцю малака і мерапрыемствы па яе павышэнні ў раёне будуць працягнуты. Каб дасягнуць пастаўленай перад малочнай галіной задачы — фермам з даільнымі заламі прадаваць гатункам экстра не меней за 90% ад агульнага аб’ёму пастаўляемага на перапрацоўку малака — жывёлаводчым калектывам асобных сельгасарганізацый трэба яшчэ працаваць і працаваць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем