Темы

Прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў
У сераду на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала пасяджэнне Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзел у яго рабоце прыняла саветнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Н.У. Пасканная.

img_005399На абмеркаванне членаў савета выносіліся два пытанні — аб выкананні мерапрыемстваў Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння раённых, гарадскіх (рэгіянальных) аб’яднанняў арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі за 2016 год, і аб ходзе выканання комплексу мер па рэалізацыі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. З дакладам па гэтых пытаннях выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Л.В. Крычко. Яна падрабязна спынілася на рэалізаваных мерапрыемствах вышэйзгаданых праграм і на тых, што ў працэсе рэалізацыі. Адзначыла, што раённая ўлада ідзе насустрач прафсаюзным ініцыятывам. Раённае аб’яднанне, у сваю чаргу, садзейнічае вырашэнню праблемных пытанняў паміж работнікамі і наймальнікамі — упэўнена завалодвае аўтарытэтам сярод працоўных калектываў. У дапаўненне пытанняў, якія абмяркоўваліся, выступілі старшыні раду прафсаюзных арганізацый.

Напрыканцы пасяджэння Наталля Пасканная распавяла пра работу Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарату Савета ФПБ, заакцэнтавала ўвагу на найбольш значных пытаннях і задачах, вырашэннем якіх займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем