Темы

У гаспадарках рыхтуюць насенне

Уборачныя работы завершаны, таму асноўная ўвага на гэтую пару скіравана на рамонт тэхнікі да новага сельскагаспадарчага года і падрыхтоўку насеннага матэрыялу да будучай сяўбы.

Што да апошняга, то ачысткай насення зерневых і траў ад прымясяў пустазелля і іншых раслін займаюцца, як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарча Арына Сяргеева, практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях: хто ўласнымі намаганнямі, хто звяртаецца за дапамогай да іншых гаспадарак ці абласнога спецыялізаванага прадпрыемства. Да прыкладу, ААТ “Стасеўка” і філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”, не маючы ўласнага абсталявання, выкарыстоўваюць паслугі ААТ “Саўгас Кісялевічы”. У ААТ “Неўскі-Агра” насенне мнагалетнікаў ужо падрыхтавана цалкам, гэтым часам тут зай­маюцца ачысткай ячменю і аўсу. А ўвогуле, усё тое насенне, што не ўдасца пачысціць якасна, гаспадаркі плануюць паста­віць на ААТ “Магілёўскае насенне траў”, дзе для гэтых мэт маецца сучаснае высокавытворчае абсталяванне. Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс” частку насення на спецыялізаванае прадпрыемства ўжо паставіў.

…і плануюць пасяўныя плошчы

Аграномы гаспадарак гэтым часам займаюцца планаваннем структуры пасяўных плошчаў на будучы год.

Пры гэтым абавязковай для ўсіх умовай з’яўляецца адвесці не меней за 15% (чым болей, тым лепей) плошчаў пад багатыя на бялок, а значыць — неабходныя для забеспячэння кармавой базы і развіцця жывёлагадоўлі шматгадовыя бабовыя культуры: канюшыну, люцэрну, доннік і інш. У таварыствах “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва” збіраюцца павялічыць у параўнанні з сёлетнім годам плошчы пад цукровыя буракі. У раённых планах таксама зноўку ўзяцца за вырошчванне грэчкі, ад якой у гэтым годзе адыйшлі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем