Темы

“Тураўская восень” прайшла ў горадзе на Бярэзіне

“Тураўская восень” прайшла ў горадзе на Бярэзіне

У кінатэатрах “Мир” і “Товарищ” 28 кастрычніка прайшлі творчыя сустрэчы з дачкой вядомага кінарэжысёра, сцэнарыс­та, народнага артыста БССР і СССР Віктара Турава, рэжысёрам анімацыйнага і гульнёвага кіно “Беларусфільма”, паэтэсай Аленай Туравай і яго ўнучкай Нікай.

dscf7838Алена Турава ўзгадала некаторыя цікавыя гісторыі з жыцця вялікага майстра і рэжысёра. У фільмаграфіі В. Турава — 26 кінастужак, многія з якіх адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі. Фільм “Родам з дзяцінства”, па апытанні крытыкаў, прызнаны лепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю беларускага кіно. А “Праз могілкі” яшчэ ў 1994-м годзе спецыяльная камісія ЮНЕСКА ўнесла ў лік 100 найбольш значных фільмаў свету пра вайну. Але, бадай, самым “тытулованым” фільмам рэжысёра можна лічыць “Людзі на балоце”. Менавіта версія Турава лічыцца хрэстаматыйнай.

Унучка рэжысёра Ніка парэкамендавала сваім равеснікам, якія прысутнічалі ў зале, прагле­дзець фільмы В.Турава яшчэ раз, каб зірнуць на падзеі вайны па-новаму.

Бібліятэкары ЦБС Бабруйскага раёна падрыхтавалі для гледачоў выставу-панараму “Віктар Тураў: майстар беларускага стылю”, на якой былі прадстаўлены як дакументальныя кнігі, так і кнігі, якія экранізаваў вялікі майстар. Алена Турава аставіла аўтограф для чытачоў раённай бібліятэкі і прадставіла новую кнігу пра Віктара Турава з серыі “100 выдатных дзеячаў культуры”.

У рамках тыдня памяці В. Турава (1936-1996) “Тураўская восень” у Бабруйску праходзіў рэтраспектыўны паказ яго фільмаў. Закончылася творчая сустрэча дэманстрацыяй мастацкага фільма “Сыны ідуць у бой”.

Галіна БУТКЕВІЧ, нам. дырэктара па рабоце з дзецьмі ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем