Темы

Раён да зімы гатовы?

Раён да зімы гатовы?
У аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама на гэтае пытанне даюць станоўчы адказ. Па словах начальніка аддзела Ірыны Пракопчык, зацверджаныя рашэннямі абласнога і раённага выканкамаў мерапрыемствы па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд выкананы, пра што сведчаць пашпарты гатоўнасці, выдадзеныя ўсім без выключэння спажыўцам цеплавой энергіі і цеплакрыніцам. Апошніх у раёне 48 і 81 адпаведна.

64296Немалую падрыхтоўчую работу, як і штогод, правёў УКП “Жылкамгас”. У асноўным яна датычыцца падрыхтоўкі кацельна-цеплавой гаспадаркі і жыллёвага фонду. Гэта прафілактычны і капітальны рамонт катлоў на кацельных, выпрабаванне абсталявання на ўсіх катлах, ачыстка іх унутраных паверхняў, гідраўлічнае апрабаванне цеплавых сетак і іх апрабаванне на разліковую тэмпературу, абследаванне шэрагу стальных дымавых труб кацельных з тэрмінам эксплуатацыі болей за 10 год, тэхабслугоўванне катлоў, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін, прафілактычны рамонт цеплавых пунктаў і сістэм ацяплення жылых дамоў і г. д.

Для хуткага рэагавання на ліквідацыю магчымых аварыйных сітуацый на аб’ектах цеплазабеспячэння ў жылкамгасе створаны 2 брыгады, ёсць неабходны запас матэрыялаў і абсталявання. На выпадак аварыйных сітуацый маецца дызель-генератар, а да канца года на сродкі з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў плануецца набыць яшчэ адзін, большай магутнасці.

Працягваюцца работы па замене і будаўніцтве цеплавых сетак. Па стане на 26 кастрычніка пракладзены 1 км пі-трубой у пас. Туголіца, што адпавядае плану. Таксама працягваюцца запланаваныя работы па капітальным рамонце жыллёвага фонду ў Рэдкім Розе і Туголіцы.

Што датычыцца бюджэтных арганізацый, то яны да зімы падрыхтаваны. Ва ўстановах адукацыі, у прыватнасці, маюцца цэнтральнае водазабеспячэнне і ацяпленне, праведзены планава-папераджальныя работы па абслугоўванні электраабсталявання кацельных. У Бортнікаўскім і Глушанскім ВПК адрамантавана сістэма ацяплення. Дзякуючы спонсарскай дапамозе ААТ “Бабушкіна крынка” заменены 2 аконных блокі на сучасныя пластыкавыя. У Каменскім дзіцячым садку заменены насос у кацельнай. Там жа і ў Гарбацэвіцкім садку выкананы касметычныя рамонты кацельных.

Немалая работа праведзена ва ўстановах культуры. Гэта і гідраўлічныя апрабаванні сістэм ацяплення і элеватарных вузлоў, і прамыўка апошніх, планавая праверка прыбораў уліку цеплаэнергіі, рэвізія засоўнай арматуры і абсталявання, паверка манометраў і інш.

Падчас падрыхтоўкі сельскагаспадарчых арганізацый асаблівая ўвага звярталася на жывёлагадоўчыя аб’екты — гатоўнасць цеплакрыніц і ацяпляльных сістэм вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў, камплектацыю электратэхнічнага персаналу і наяўнасць адказных за электрагаспадарку.

Вядома ж, рыхтаваліся да зімовых умоў работы і дарожнікі. Яны адрамантавалі неабходную тэхніку, набылі пад поўную патрэбу солі і саляных сумясей. За кошт сродкаў раённага бюджэту выканалі работы па цякучым рамонце аўтадарог унутры населеных пунктаў на суму 43 752,00 рублёў.

Важным момантам падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду з’яўляецца нарыхтоўка паліва. Пра яго ў раёне таксама паклапаціліся. Бюджэтнымі арганізацыямі паліва цалкам нарыхтавана. Жылкамгас нарыхтоўку дроў і дранкі працягвае і вя­дзе гэтую работу ў адпаведнасці з планам. Што датычыцца насельніцтва, то ўсе жадаючыя набыць дровы і паліўныя брыкеты могуць звярнуцца за гэтым у Бабруйскі гаррайтопзбыт. На сёлетні год у раённым бюджэце прадугледжаны асігнаванні на кампенсацыю розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва, што рэалізуюцца жыхарам раёна, і часткі гандлёвай надбаўкі на суму 319 739,40 рублёў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024