Темы

Разам — супраць рака малочнай залозы

Разам — супраць рака  малочнай залозы

…Рэспубліканская акцыя пад такой назвай праходзіць у краіне на працягу кастрычніка. Прыняць у ёй удзел запрашаюцца жанчыны без узроставых абмежаванняў. Агляд праводзяць тэрапеўты, гінеколагі, хірургі.

rak-mol-zhelЗ якой актыўнасцю праходзіць акцыя ў нашым раёне, чым яна выклікана і якія ставіць мэты — аб гэтым мы пацікавіліся ў загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Баб­руйскай гарадской паліклінікі №2
А.Г. Сярогіна:

— Падчас акцыі ўрачы нашай установы і анкалагічнага дыспансера шчыльна ўзаема­дзейнічаюць. Жанчыны, у якіх пасля агляду ў паліклініцы выяўлены тыя ці іншыя праблемы, тут жа накіроўваюцца на паглыбленае абследаванне спецыялістамі анкадыспансера і пры неабходнасці — на лячэнне. На дзень размовы абследавана каля 60 сельскіх жанчын, і акцыя працягваецца. Між тым хочацца завастрыць увагу насельніцтва на тым, што праблема рака малочнай залозы сапраўды існуе, і на тым, што жанчыны павінны рабіць, як сябе паводзіць, каб на працягу доўгага часу заста­вацца здаровымі.

Рак малочнай залозы — паталогія дастаткова пашыраная, уваходзіць у тройку найбольш распаўсюджаных відаў ракаў у беларускіх жанчын. І, нягледзячы на тое, што захворванне гэта надзвычай сур’ёзнае, пры своечасовым выяўленні і лячэнні дасягаюцца станоўчыя вынікі. Але толькі пры своечасовым.

На жаль, далёка не ўсе жыхаркі нашага раёна да гэтага прыслухоўваюцца і тым болей адразу ж ідуць з праблемай да доктара. Гэтым змяншаюць шанцы на выздараўленне.

Каб небяспечная хвароба не застала знянацку, жанчыны павінны быць насцярожанымі ў адносінах яе. Не меней аднаго разу на месяц рабіць агляд і самастойна право­дзіць пальпацыю малочнай залозы. Пры выяў­ленні змен формы ці зацвярдзення ў ёй неабходна неадкладна наведаць ўрача-гінеколага, участковага тэрапеўта альбо акушэрку — не даць захворванню (пры яго пацвярджэнні) развіцца да той ступені, калі лячэнне не дае станоўчых вынікаў. У мэтах прафілактыкі жанчынам, чый узрост болей за 45 год, адзін раз у год неабходна рабіць мамаграфію — эфектыўны спосаб ранняй дыягностыкі раку, да 45 год — УЗІ-абследаванне малочных залоз. Таксама адзін раз у два гады добра б было абследавацца на анка-маркер.

Акцыя нездарма завецца “Супраць раку — разам”. На прафілактыку і ранняе выяўленне хваробы павінны працаваць і ўрачы, і самі пацыенткі. Таму мэта мерапрыемства, паўтаруся, не толькі абследаваць як мага болей жанчын, а звярнуць іх увагу на праблему, на важкасць свайго здароўя.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024