Темы

У райвыканкаме

Першым пытаннем планёркі, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, быў ход палявых работ. Выступаючы па ім, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што асеннія работы на палях у стадыі завяршэння. У прыватнасці бульба на раніцу панядзелка заставалася няўбранай на 5 працэнтах плошчаў, да канца тыдня ўраджай другога хлеба плануецца ўбраць цалкам.

Завершана ўборка кукурузы на зерне, пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў СВК “Гігант” — 75 ц/га, самы нізкі — у ТДА “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. Цукровыя буракі ўбіраюць чатыры гаспадаркі, у ААТ “Аграмашсервіс” ужо завяршылі. З накапаных болей за 6 тысяч тон клубняў 4 былі прададзены дзяржаве. Ворыўныя работы таксама набліжаюцца да завяршэня: на пачатак тыдня зябліва было паднята 67 працэнтаў плошчаў. Адначасова пад яго ўносяцца калійныя ўгнаенні і арганіка. Гародніны было ўбрана 54 працэнты ад задання, да канца тыдня і яе плануецца ўбраць. Закранаючы пытанне жывёлагадоўлі, было адзначана, што не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай фермаў да зімы, на канец мінулага тыдня былі зняты, між тым уся жывёла пераведзена на зімне-стойлавае ўтрыманне і харчуецца па зімніх рацыёнах. Міхаіл Шалкоўскі, падводзячы вынікі абмеркаванага, указаў на неабходнасць паскорыць уборку бульбы, цукровых буракоў, гародніны, а таксама работы, звязаныя з падрыхтоўкай ферм.

Па выніках 9 месяцаў года ў раёне з даведзеных паказчыкаў не выканана 4, — паведаміла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, — гэта “валоўка”, прыцягненне інвестыцый, увод у эксплуатацыю жылля, аддзелам культуры — пазабюджэтная дзейнасць. Кіраўнік раёна назваў гэтую сітуацыю “нікуды не вартай” і папярэдзіў, што тыя з кіраўнікоў, хто яе дапусціў, будуць трымаць адказ на пасяджэнні райвыканкама.  Тамара Рудая, акцэнтуючы ўвагу на пытаннях выплаты заработнай платы, нагадала, што апошняя павінна быць выплачана да 25 кастрычніка і ніяк не пазней.

Аб найболей значных пытаннях сацыяльна-культурнай сферы далажыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Было адзначана, што гэтымі днямі працягваецца работа ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння прэтэндэнтаў у кандыдаты на пост прэзідэнта краіны. Подпісы перадаюцца ў раённую выбарчую камісію. Пачынаецца  састаўленне спісаў з ліку жыхароў раёна, якія маюць права галасаваць. Было адзначана таксама, што ў раёне ўжо праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці. З мэтай засцерагчы калектывы работнікаў, у тым ліку сельгасарганізацый, ад грыпу, праводзіцца іх вакцынацыя. 

Усімі цеплакарыстальнікамі і цеплакрыніцамі раёна да пачатку ацяпляльнага сезону пашпарты гатоўнасці атрыманы, — паведаміў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. На канец мінулага тыдня і ў аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, і ў жылыя дамы было пададзена цяпло.

Абмяркоўваючы пытанні добраўпарадкавання, справаздачу па якіх зрабіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, кіраўнік раёна ўказаў на неабходнасць навесці парадак уздоўж чыгункі: гэта тычыцца і агароджы, і калодзежаў, большая частка якіх неабкошана, і прыпынкаў. Увогуле, па словах Міхаіла Шалкоўскага, старшыні сельсаветаў павінны з большай пільнасцю і гаспадарлівасцю адносіцца да парадку на падведамасных тэрыторыях — першымі заўважаць яго адсутнасць і, не чакаючы заўваг з боку, рэагаваць. Больш прадпісанняў у дачыненні жыхароў, якія не наводзяць чысціню вакол домаўладанняў, неабходна даваць і санітарнай службе.     

Аб учыненых правапарушэннях і злачынствах, аб тым, якая работа праводзіцца раённай міліцыяй па забеспячэнні бяспекі грамадзян, далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін. Нягледзячы на немалую работу, накіраваную на папярэджанне п’янства за рулём, выпадкі апошняга маюць месца, на мінулым тыдні затрыманы 4 несумленных вадзіцеляў.

Алена КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

Палявыя работы ў раёне ў стадыі завяршэння — аб гэтым паведаміў на планёрцы, якая на пачатку тыдня прайшла пад старшынствам Міхаіла Шалкоўскага, старшыні райвыканкама, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык.

Бульбы на раніцу панядзелка было ўбрана 85 працэнтаў плошчаў (не завяршылі капанне ў СВК “Гігант” і ТДА “Птушкафабрыка “Вішнёўка”), у гэтых жа гаспадарках заставалася няўбранай кукуруза на зерне. Цукровых буракоў на пачатак тыдня ў цэлым па раёну было ўбрана 47 працэнтаў плошчаў, у СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” дадзеная работа на стадыі завяршэння.  Актыўна вядуцца і ворыўныя работы. Зябліва паднята болей за 60 працэнтаў плошчаў, пад яго ўносяцца мінеральныя ўгнаенні і арганіка. Не спынены работы і па нарыхтоўцы кармоў. У “Гіганце” плануюць яшчэ пакласці 4 тысячы тон кукурузнага сіласу. Што да ўборкі гародніны, то асобныя яе віды пакуль у полі, аднак да сярэдзіны кастрычніка іх таксама збіраюцца ўбраць.

Па словах Валерыя Сяргейчыка, працягваюцца і падрыхтоўчыя да зімы работы, у прыватнасці адрамантаваны 2 электрапаільныя ўстаноўкі. Між тым, зімне-стойлавы перыяд ужо пачаўся, — адзначыў старшыня райвыканкама, — і пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да яго, ужо павінны быць вырашаны ўсе. Кіраўнік раёна ўказаў таксама на недастаткова актыўныя тэмпы ўборкі цукровых буракоў. 

Не абыйшлі на планёрцы і пытанне выплаты заработнай платы работнікам арганізацый. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, на кантролі кіраўнікоў павінна быць налічэнне зарплаты за верасень. памер апошняй павінен быць не ніжэй 250 умоўных адзінак, прычым, гэтыя грошы павінны быць зароблены.

Аб тым, якія мерапрыемствы прайшлі ў раёне з нагоды Дня пажылых людзей, далажыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Было адзначана, што ва ўсіх клубных установах раёна наладжваліся канцэрты, праведзены і выязныя канцэртныя праграмы. Акрамя таго, прайшла акцыя “Чысты дом”, працавалі валанцёрскія групы з ліку навучэнцаў.  Святлана Носава нагадала аб правядзенні з 1 кастрычніка месячніка па забеспячэнні бяспекі будаўнічых работ, а таксама адзначыла, што рамонты клубных устаноў у Кавалях і Осава вядуцца, а вось у аграгарадку Варатынь іх неабходна паскорыць.

Што тычыцца будучых выбараў Прэзідэнта Беларусі, то, як было адзначана,  работы ў раёне  вядуцца згодна каляндарнаму плану.

Акцэнтуючы ўвагу на пытаннях падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель далажыў, што на мінулым тыдні прайшло пасяджэнне камісіі па дадзеных пытаннях. На 1 кастрычніка з 22 цеплакарыстальнікаў пашпарты гатоўнасці мелі 21, з 42 цеплакрыніц — 41. План нарыхтоўкі жылкамунгасам дроў і шчапы на гэты перыяд выкананы. 

Значная ўвага была ўдзелена пытанням добраўпарадкавання населеных пунктаў. На дадзеныя мэты, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, сёлета ўжо асвоена больш за 500 млн. рублёў. У планах гэтага года і рамонт дарог у шэрагу сельсаветаў. Што да ўтрымання ў чысціні падворкаў і калядваровых тэрыторый жыхароў, а таксама тэрыторый арганізацый, то санітарнай службе, — па словах кіраўніка раёна, належыць не толькі даваць прадпісанні, але, галоўнае, кантраляваць іх выкананне. Старшыням сельсаветаў Міхаіл Уладзіміравіч настойліва парэкамендаваў сачыць за вулічным асвятленнем. Выпадкі таго, што яно гарыць у светлы час сутак, — па яго словах, — не адзінкавыя.

Аб правапарушэннях і злачынствах, якія былі ўчынены на мінулым тыдні, аб тым, якая работа праводзіцца раённай міліцыяй па забеспячэнні бяспекі грамадзян, далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін. У прыватнасці было адзначана, што крадзяжы застаюцца распаўсюджаным відам злачынстваў. Іконы, сярод якіх і старажытныя, конь, калгасная бульба — гэта не поўны пералік таго, на што паквапіліся нячыстыя на руку на мінулым тыдні. Па ўсіх гэтых фактах узбуджаны крымінальныя справы.  Па-ранейшаму маюць месца і факты нецвярозага кіравання аўтамабілем, на мінулым тыдні дарожна-патрульнай службай затрыманы 6 несумленных вадзіцеляў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024