Темы

Мы ганарымся землякамі

Мы ганарымся землякамі
У разгары восеньская прызыўная кампанія. У першай палове лістапада пачнуцца адпраўкі прызыўнікоў у часці. Гэтым часам будучых вайскоўцаў адбіраюць “купцы”. А мы працягваем цікавіцца, як жывецца тым раённым юнакам, для каго служба ў войску — не нязведанае “заўтра”, а самае што ні на ёсць звыклае “сёння”. Пачатак публікацыі тут.

_mg_0143Добрых адозваў камандавання заслугоўвае радавы Міхаіл Сяргеевіч Голуб з Туркоўскай Слабады — старшы капроўшчык 1-га капровага аддзялення капровага ўзвода 1-й мантажнай роты маставога батальёна 36-й дарожна-маставой брыгады. Яго служба пачалася ў лістападзе мінулага года. Адметнымі рысамі вайскоўца, як адзначаюць у брыгадзе, з’яўляюцца працалюбства і мэтанакіраванасць. Хлопец з поспехам асвоіў неабходную для работы спецтэхніку і не мае цяжкасцяў з яе прымяненнем на практыцы. Шырокія прафесійныя веды і навыкі, сумленны падыход да даручанага прывялі да таго, што ваеннаслужачы прызначаны на адказную пасаду старшага капроўшчыка. На ўласным прыкладзе Міхаіл даказвае, што тэрміновая служба — гэта не дарэмна патрачаны час, як лічаць некаторыя, а магчымасць набыць новыя веды і спецыяльнасці, якія могуць спатрэбіцца ў грамадзянскім жыцці.

Дарэчы, 36-я дарожна-маставая брыгада месціцца ў Жодзіне. Брыгада прызначана для рашэння ўсяго комплексу задач дарожнага забеспячэння. Маладыя людзі адточ­ваюць ваеннае майстэрства на рэальных аб’ектах. У прыватнасці, удзельнічалі ў дэмантажы часовых апор на аўтадарозе М-5 Мінск-Гомель ля в. Сычкава.

 

* * *
_mg_01441У 36-й дарожна-маставой брыгадзе нясе гэтым часам службу яшчэ адзін наш зямляк — Заур Ісламавіч Бадаеў з в. Падсобнае. Ён жа — малодшы сяржант, намеснік камандзіра ўзвода, камандзір 1-га мантажнага аддзялення 1-га мантажнага ўзвода 2-й мантажнай роты маставога батальёна.

Заур ва Узброеных Сілах — з лістапада 2015 года. За гэты час, па словах камандавання, хлопец зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Дзякуючы высокай дысцып­лінаванасці, выдатнай баявой пад­рыхтоўцы і арганізатарскім здольнасцям прызначаны на пасаду намесніка камандзіра ўзвода.

Усе пастаўленыя задачы Заур выконвае эфектыўна, старанна, звяртаючы ўвагу нават на дробязі. За гэта мае шматлікія заахвочванні ад камандавання роты і батальёна. Акрамя таго, за добрую ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя падчас камандзіровак на аб’екты вучэбна-практычных задач, узнагаро­джаны граматай ад начальніка Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны РБ. А за выдатную баявую падрыхтоўку быў заахвочаны павелічэннем працягласці адпачынку. Малады чалавек карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод таварышаў, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці падраздзялення. У сёлетнім маі, калі ў брыгаду прыбыло маладое папаўненне, сяржант Бадаеў выконваў абавязкі каман­дзіра аддзялення вучэбнай роты пункта прыёму новага папаўнення — навучаў навабранцаў азам ваеннай падрыхтоўкі, дапамагаў ім адаптавацца да армейскага жыцця, вучыў пераадольваць цяжкасці ваеннай службы.

 

* * *
Вядома ж, мы ганарымся землякамі, якія сумленна выконваюць свой грамадзянскі абавязак па ахове рубяжоў Айчыны. Няма сумнення, наколькі прыемна чытаць гэтыя радкі бацькам і родным “учарашніх” прызыўнікоў: ім ёсць за што ганарыцца сваімі сынамі.

Алена КАРПЕНКА.
(матэрыялы і фота прадастаўлены ваенным камісарыятам г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў).

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем