Темы

Дэпутаты абмеркавалі надзённыя праблемы

На мінулым тыдні ў райвыканкаме пад старшынствам Аляксандра Емяльянава, старшыні райсавета дэпутатаў, працавала чарговая сесія раённага Савету дэпутатаў, удзел у якой прыняў кіраўнік раёна Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні і начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і службаў раёна.

Сярод асноўных пытанняў, якія выносіліся на абмеркаванне народных абраннікаў, быў ход выканання ў раёне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь № 3 “Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы”.

Робячы па ім даклад, намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна заакцэнтавала ўвагу прысутных на асноўных складаючых, ад выканання якіх залежыць эканамічная бяспека краіны і нашага раёна ў прыватнасці. Першае і галоўнае — нарошчванне экспарту тавараў і паслуг. У гэтай сувязі было адзначана, што ў раёне 19 экспартаарыентаваных прадпрыемстваў, з якіх 18 — безведамаснага падначалення. Прадукцыя экспартавалася на рынкі 11 краін свету. Асноўнымі гандлёвымі партнерамі з’яўляліся Расія, Германія, Літва, Украіна, куды пастаўляліся вырабы з пластмасы, лесаматэрыялы, мэбля, бульба, яйкі і інш. За 7 месяцаў сёлетняга года ад продажу было выручана 1 млн. 160 тыс. долараў ЗША. Між тым, аб’ёмы экспарту, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, не толькі не выраслі, а значна скараціліся (46,6%). На апошняе, як было адзначана, паўплывала зніжэнне экспартных адгрузак асноўнымі раённымі экспарцёрамі — СВК “Гігант” і ААТ “Маслічны край”. Марына Тарэлкіна заўважыла, што ў мэтах забеспячэння вызначаных заданняў па экспарце тавараў раённымі арганізацыямі прадпрымаюцца меры па яго дыверсіфікацыі. У прыватнасці, сёлета пашырылася геаграфія экспарту: тавары сталі пастаўляцца ў новыя краіны — Бельгію, Сербію, Малдову. Павялічыліся аб’ёмы прадажу прадукцыі ва Украіну, Германію, Нідэрланды. У гэтым годзе эканамічныя стасункі з замежнымі краінамі сталі ажыццяў­ляць 8 новых арганізацый, што дазволіла некалькі павялічыць экспарт, аднак гэтага недастаткова, каб выйсці на ўзровень мінулага года, таму, відавочна, што патрабуюцца новыя шляхі вырашэння праблемы.

Важнай складаючай эканамічнай бяспекі з’яўляецца і павелічэнне рыначнай прывабнасці прадукцыі — паляпшэнне якасці, зніжэнне ўсіх відаў затрат на яе вытворчасць. Апошняга па выніках шасці месяцаў у раёне не адбылося. Наадварот, затраты ў цэлым па раёне выраслі болей чым на 6 %. І гэта звязана, па словах дакладчыцы, з іх ростам у сельскагаспадарчай галіне. Прамысловасць у гэтым плане спрацавала станоўча. Зніжэнне затрат забяспечылі УКП “Жылкамгас”, ААТ “ПМК-84 “Вадбуд”, ААТ “Маслічны край”, а таксама некаторыя сельгаспрадпрыемствы: акцыянерныя таварыствы “Стасеўка” і “Аграмашсервіс”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. Асноўнай прычынай невыканання задання па зніжэнні затрат у сельскай гаспадарцы стала зніжэнне росту вытворчасці, у тым ліку і па прычыне набыцця асобнымі гаспадаркамі травянога корму ў зімовую пару.

Выкананне Дырэктывы № 3 — гэта і прыцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. У нашым раёне, па словах Марыны Тарэлкінай, запланаваныя мерапрыемствы выконваюцца. З 12 аб’ектаў 8 прадаюцца праз аукцыёны (3 прададзена), адзін аб’ект знесены. Знос яшчэ двух запланаваны на 4 квартал. А ў пабудове Вішнёўскай школы сёлета пачне функцыяваць (рэканструкцыя завяршаецца) аддзяленне кругла­сутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Яшчэ адзін накірунак дырэктывы — эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў. Работа ў гэтым плане, як адзначыла начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, пастаянна вядзецца. За першае паўгоддзе выкананне мэтавага паказчыку па энергазберажэнні забяспечана на ўзроўні 5,5 % пры заданні 4,1 %. Пры гэтым старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў заўважыў, што працаваць на эканомію павінны не толькі прамыслоўцы, у прыватнасці, “Жылкамгас”, але і сельгасарганізацыі.
Чаму ў многіх гэтага не атрымліваецца, як прадпрыемствы збіраюцца зніжаць затрат­насць прадукцыі, павялічваць яе вытворчасць і, увогуле, дыверсіфікаваць экспарт, забяспеч­ваючы тым самым эканамічную бяспеку раёна, — з адказамі на гэтыя пытанні перад дэпутатамі выступілі кіраўнікі тых арганізацый, дзе апошняе пакуль застаецца праблематычным. Прапанаваныя імі дадатковыя меры па рашэнні стратэгічна важнага пытання знайшлі сваё адлюстраванне ў зацверджаным дэпутатамі рашэнні.

Усяго на сесіі было разгледжана 5 пытанняў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024