Темы

Работы наперадзе шмат

Работы наперадзе шмат
Пытанням навядзення парадку на зямлі ў раёне надаецца нямала ўвагі. Іх вырашэннем займаюцца як непасрэдна сельскія выканкамы, так і шматлікія службы: камунальная, землеўпарадкавальная, экалагічная і інш. З улікам таго, што вясна і лета ўжо мінулі — а гэтыя поры года, як вядома, найбольш спрыяльныя для работ па добраўпарадкаванні, мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў вышэйзгаданых служб, якіх станоўчых змен за гэты час і ўвогуле з пачатку года ўдалося дасягнуць, а таксама што ў планах на бліжэйшую перспектыву.

blag_7_20130718_1694804784Такім чынам стала вядома, што сёлета, як і ў папярэднія гады, работ па навядзенні парадку вялося шмат. Ва ўсіх без выключэння сельсаветах, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў, добраўпарадкоўваліся грамадзянскія могілкі, на асобных — адрамантавана альбо заменена на новую агароджа. Пастаўлена таксама каля 10 тысяч метраў пагонных агароджы ў населеных пунктах, і гэтая работа працягваецца. Пачынаючы са студзеня, намаганнямі сельсаветаў прыбрана 467 несанкцыянаваных звалак. Ліквідавана прыкладна паўтысячы аварыйных дрэваў. Адрамантавана 48 грамадзянскіх калодзежаў. Значная работа на працягу гэтага часу праведзена па зносе пус­туючых, непрыгодных для жылля дамоў (38), якія не толькі псуюць агульны выгляд населеных пунк­таў, але і ствараюць небяспеку для жыхароў. Як ніколі напружана, па словах Аляксандра Емяльянава, вялася абкоска тэрыторый ад пустазелля. Ажыццяўлялі яе сельсаветы ўласнымі сіламі, тэхнікай, і звярталіся з гэтым да паслуг камунальнікаў. У цэлым было абкошана болей за 200 гектараў плошчаў, і гэтая работа працягваецца. Не засталіся па-за ўвагай сельсаветаў воінскія захаванні. На тэрыторыі раёна іх 97, усе яны дагледжаны.

***
obrabotka_mg_8558Немалы аб’ём работ праведзены і камунальнай службай. Як адзначыла начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, пачынаючы са студзеня, УКП “Жылкамгас” выкананы работы па комп­лексным добраўпарадкаванні тэрыторый двароў, жыллёвага фонду, кацельных, адрамантавана і пафарбавана амаль 70 кантэйнерных пляцовак для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пастаянна на працягу года вядзецца зачыстка ўсіх 7 міні-палігонаў, а ў в. Станы і аг. В. Бортнікі сёлета, да таго ж, абноўлена іх абвалоўка. Таксама намаганнямі камунальнікаў знесены 4 пустуючыя жылыя дамы і склад у колішнім ваенным гарадку Чырвоны Брод. Для надання ўтульнасці ў вёсцы Вішнёўка, пасёлках Туголіца і Глуша створана болей за 10 малых архітэктурных форм. У шэрагу населеных пунктаў аформлены новыя кветніцы, устаноўлены і адрамантаваны лавачкі для адпачынку, усталявана 10 новых кантэйнераў для збору смецця. Работнікі жылкамунгасу займаліся абрэзкай дрэў і кустарнікаў, абкос­кай замацаваных за прадпрыемствам тэрыторый. У прыватнасці, гэтым часам вядзецца абкоска Пад’ясенкі і Вішнёўкі. І, вядома ж, камунальнікі праводзілі і працягваюць весці работу па санітарным утрыманні тэрыторый двароў, кацельных, іншых месц.

***
Не заставалася ў баку ад работ па добраўпарадкаванні землеўпарадкавальная служба. Яе намаганнямі, сумесна з сельвыканкамамі, у населеных пунктах выяўлена болей за 400 гектараў зямель, якія не выкарыстоўваліся. Усе яны прыцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот і ў далейшым змогуць прынесці дадатковы ўраджай раёну. Таксама службай праверана рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне зямель сялянска-фермерскімі гаспадаркамі. Па выніках праверак 8-мі з іх накіраваны прадпісанні, у 5-ці — вылучана болей за 350 га земель, у адной сялянска-фермерскай гаспадаркі зямля адабрана. Акрамя таго, пададзена ў суд 6 іскавых заяў аб спыненні права ўласнасці на зямельныя ўчасткі ў садаводчых таварыствах, якія не выкарыстоўваліся. З пачатку года землеўпарадкавальнай службай праведзена 10 аўкцыёнаў, да продажу фарміруецца яшчэ 6 участкаў.

***
blagoystr_1_20151021_1755990200Значная работа ў плане навядзення чысціні на зямлі праведзена раённымі сельгасарганізацыямі (у тым ліку цалкам ліквідаваны бар­шчавік Сасноўскага), Бабруйскім лясгасам (выкананы работы па ачыстцы і вырубцы лесу, па ўборцы яго ад смецця, вёўся догляд тэрыторыі паўз аўтадарог), дарожнымі службамі раёна — ДРБУ №171, ДЭУ №72. Намаганнямі апошніх праводзіліся работы па ачыстцы паласы адводу ад смецця, праведзены ямачны рамонт дарог, вялася вырубка сухіх і пашкоджаных дрэваў, выканана фарбоўка бар’ернай агароджы, аўтобусных прыпынкаў, сметніц, лавачак і інш. Пастаянна вялася абкоска замацаваных тэрыторый.

І, вядома ж, неацэнны ўклад у справу добраўпарадкавання раённай зямлі, прыдання населеным пунктам утульнасці і прыцягаль­насці зрабілі самі вяскоўцы. Тымі з жыхароў, хто паклапаціўся аб эстэтычным выглядзе сваіх домаўладанняў, аднаўленні агароджы, чысціні на падворках і калядваровых тэрыторый. Сапраўдныя гаспадары зразумелі і ўсвядомілі, што якасць жыцця чалавека залежыць у асноўным ад яго самога.

***
dost_1_20130403_1380524563Між тым падводзіць рыску пад дадзенымі работамі ў гэтым годзе яшчэ рана. На вераснёўскім пасяджэнні раённага штабу па добраўпарадкаванні і навядзенні чысціні на зямлі прадстаўнікам арганізацый і службаў было ўказана на недапрацоўкі і пазначаны тэрмін на пазбаўленне ад іх. У прыватнасці ААТ “Неўскі-Агра” неабходна прывесці ў парадак мехдвор у аг. Кавалі. Зацікаўленым службам узмацніць работу па выяўленні асоб, якія вывозяць смецце ў непрызначаныя для гэтых мэт месцы. Жылкамгасу — абкасіць міні-палігоны, філіялам “Варатынь” і “Агракамбінат КХП” — завяршыць агароджванне ферм. Лясгасу і дарожнікам — працягнуць работы па ачыстцы лесу ад сухастою, пашкоджаных дрэваў і г.д. Такім чынам работы па навядзенні парадку на зямлі наперадзе шмат, і восень — не перашкода для яе. Хутчэй наадварот: селянін спрадвеку пасля напружанай ўборачнай пары браўся за прыборы.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Ці ведаеце вы, што…

— можна заказать бясплатны вываз буйнагабарытнай тэхнікі (халадзільнікі, тэлевізары, пральныя і швейныя машыны, газавыя і электрапліты, мікрахвалявыя печы, камп’ютары, магнітафоны і інш.) — спраўнай і няспраўнай — службай “Магілёў ВТІ-таксі”. Тэхніку забяруць з кватэр, дамоў, гаражоў, пры гэтым выканаюць і пагрузачныя работы.

Заяўку можна зрабіць у любы дзень, акрамя выхадных: з панядзелка па чацвер — з 8.00 да 17.00, абед — з 12 .00 да 13.00, у пятніцу — з 8.00 да 15.45.
Нумары тэлефонаў: (8-0225) 46-87-73, 70-80-98; vel: (8-044) 7-507-577.

Сайт: www.mogilevvti.by

* * *
— адпрацаванае аўтамабільнае змазачнае масла — адзін з відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) — небяспечны адход, парушэнне парадку звароту з якім (у тым ліку размяшчэнне па-за месцаў санкцыянаванага збору, парушэнне парадку збору і захавання, спальванне ва ўстаноўках, не прызначаных для гэтага) аказвае негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. У сувязі з гэтым у нашай краіне рэалізуецца інвестыцыйны праект па стварэнні цэнтралізаванай сістэмы збору і выкарыстання адпрацаванага масла (займаецца гэтым у тым ліку кампанія “ДВЧ-Менеджмент”). У рамках яго праводзіцца работа па арганізацыі збору адпрацаванага масла праз устаноўку спецыялізаваных ёмістасцяў на тэрыторыі суб’ектаў гаспадарання з наступнай транспарціроўкай гэтага адхода спецыялізаваным аўтатранспартам да месцаў выкарыстання. У той жа час такое масла — карысны нафта­прадукт, які можна перапрацаваць для наступнага выкарыстання. Таму шматлікія прадпрыемствы краіны заключылі дагавор з перапрацоўшчыкамі на яго збор і добра б было, каб такім чынам паступілі і нашы сельгасарганізацыі.

Тэлефоны для даведак: 8(017) 331-50-00 і 8(033) 370-71-01.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024