Темы

Сяўбу азімых неабходна завяршыць да 20 верасня

Планёрка ў райвыканкаме, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі, па традыцыі пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых. Даючы справаздачу аб стане жывёлагадоўлі ў раёне, першы намеснік старшыні райвыканкама В.У. Сямёнаў адзначыў, што сітуацыя з вытворчасцю малака і мяса наладжваецца. Садзейнічаюць гэтаму шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і цесная работа спецыялістаў райсельгасхарчу з кожнай гаспадаркай і кожнай фермай па-асобку.

На мінулым тыдні нарада жывёлаводаў з дэтальным абмеркаваннем і аналізам кожнага, нават нязначнага праліку, была праведзена ў Бабруйскім СВК “Перамога”. У далейшым такія нарады адбудуцца ва ўсіх гаспадарках, дзе маецца адставанне. Асаблівую ўвагу сёння, па словах В.У. Сямёнава, трэба надаваць гатунковасці малака і яго таварнасці. У гэтым плане ў гаспадарках маюцца недапрацоўкі, якія, зразумела, будуць выпраўляцца. На кантролі гэтым часам і падрыхтоўка ферм да зімы. Планы таго, што абавязкова павінна быць выканана, гаспадаркам даведзены, згодна ім і вядуцца падрыхтоўчыя работы.

Шмат клопатаў у гэтую пару ў раслінаводаў: ворыўныя работы, сяўба азімых зерневых, уборка бульбы, цукровых буракоў. Дзе маецца неабходнасць, па словах М.У. Шалкоўскага, трэба ўбіраць і кукурузу. Кіраўнік раёна завастрыў увагу на неабходнасці пашыраць пасяўныя плошчы, тым болей што рэзервы ў асобных гаспадарках ёсць. Што да сяўбы азімых зерневых, то яе плануюць завяршыць да 20 верасня. Усё неабходнае для гэтага, у асаблівасці тэхніка, у раёне маецца.

З дня на дзень будуць вядомы аператыўныя дадзеныя вынікаў таго, як раён спрацаваў у жніўні і за 8 месяцаў сёлетняга года, — адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Т.М. Рудая. Работа з прадстаўленымі справаздачамі працягваецца. Звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, Тамара Мікалаеўна нагадала трымаць на кантролі налічэнне заробнай платы.

Намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава са станоўчага боку адзначыла работу супрацоўнікаў РАУС па забеспячэнні грамадскага парадку падчас правядзення на Бабруйшчыне Міжнароднага песеннага і паэтычнага фестывалю “Культурная эвалюцыя”. Давёўшы да прысутных інфармацыю аб правядзенні ў Магілёве традыцыйнага фестывалю “Залаты шлягер”, Святлана Сяргееўна паведаміла, што заяўкі на білеты неабходна рабіць ужо цяпер. Было закранута і пытанне падпіскі на перыядычныя выданні на чацвёрты квартал года, актыўны ўдзел у якой павінны прыняць усе без выключэння арганізацыі.

Абмяркоўваючы будаўніцтва новага жывёлагадоўчага комплексу ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”, кіраўнік раёна выказаў незадавальненне тэмпамі будоўлі. Па словах М.У. Шалкоўскага, усе арганізацыйныя пытанні, пры ўмове іх актыўнага вырашэння, могуць быць зняты і павінны здымацца ў час. Была завострана ўвага на пытанні нарыхтоўкі да ацяпляльнага сезону дроў і брыкету і ўказана на неабходнасць актывізацыі дадзеных работ, у асаблівасці гэта тычыцца брыкету.

Алена Карпенка.    

Последние новости

Человек и природа

Погода 2 сентября: дожди и все еще по-летнему тепло

2 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем