Темы

Мара здзейснілася

Мара здзейснілася

У сталіцы 3 ліпеня найбольш значнай падзеяй па традыцыі стаў парад. Паглядзець на гэтае відовішча не па тэлевізары, як у мінулыя гады, а знаходзячыся непасрэдна на трыбунах, побач з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, іншымі заслужанымі жыхарамі рэспублікі, змог сёлета і 14-гадовы Максім Пракоф’еў з аграгарадка Кавалі.

IMG_7203Максім — інвалід з дзяцінства. Паглядзець сталічны парад увачавідкі было яго даўняй марай. Аднак з-за абмежаваных магчымасцяў хлопчыка дзядуля, у якога Максім на выхаванні, не адважваўся здзейсніць унукаву мару: занадта шматлюднае мерапрыемства.

Але мары на тое і існуюць, каб людзі імкнуліся да іх здзяйснення. Пра сваю Максім сёлета напісаў Прэзідэнту краіны і быў пачуты —на ягонае і дзедава імя прыйшло запрашэнне на святочны парад у Мінск з указаннем дакладных месцаў на трыбунах.

— Эмоцыі зашкальваюць, — дзеліцца Максім. — Спадабалася ўсё: урачыстасць мерапрыемства, віншавальныя словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са святам. Вядома ж, незабыўнае ўражанне пакінуў сам парад ваеннай тэхнікі, плац-парад, паказальныя выступленні ваеннай авіацыі, роты Ганаровай варты. Нашыя месцы былі ў другім радзе, непадалёк ад трыбуны Прэзідэнта, так што Аляксандра Рыгоравіча бачыў добра. Ды і ўвогуле зручна было за ўсім назіраць, рабіць фотаздымкі. Па праўдзе сказаць, дагэтуль не верыцца, што мая мара здзейснілася. Надзвычай удзячны і Прэзідэнту, і ўсім, хто гэтаму садзейнічаў.

Мы, у сваю чаргу, пажадалі Максіму, каб і іншыя яго мары (а яны ў падлетка, вядома ж, ёсць) таксама абавязкова збыліся і каб на ягоным шляху сустракаліся толькі добрыя людзі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем