Темы

Дэпутаты — за развіццё ўласных падсобных гаспадарак

У райвыканкаме прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, удзел у якой прынялі кіраўнік раёна Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні і начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Узначаліў работу дэпутатскага корпусу старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

Падчас сесіі народныя абраннікі абмеркавалі вынікі выканання Праграмы развіцця і падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак грамадзян раёна ў 2011-2015 гадах. Робячы даклад па гэтым пытанні, Аляксандр Емяль­янаў адзначыў, што ўласныя гаспадаркі маюць важнае значэнне ў забеспячэнні харчовай бяспекі жыхароў раёна, між тым многія пункты раённай Праграмы не выкананы. У прыватнасці, не дасягнуты плануемы паказчык па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. І звязана гэта не толькі са змяншэннем і старэннем насельніцтва — апошняе відавочна — але і з недахопамі і недапрацоўкамі ў рабоце па развіцці падсобных гаспадарак. Гэта значыць, што ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання, сельскімі і пасялковым выканкамамі, Бабруйскім гандлё­вым­ цэнтрам, кіраўнікамі сельгасарганізацый не прыняты адпаведныя меры ў гэтым напрамку. Не належным чынам вя­дзецца работа па ўліку, пераразмеркаванні і выкарыстанні пус­туючых зямельных участкаў, не створана эфектыўная сістэма збыту сельгаспрадукцыі з уласных падсобных гаспадарак. Усё гэтае, у тым ліку, прывяло да таго, што, нягледзячы на ільготнае крэдытаванне Белаграпрамбанкам, вяскоўцы неактыўна карыс­таліся ільготай.

Дадзеную інфармацыю, а таксама даклады старшынь сельвыканкамаў, якія дапоўнілі выс­туп Аляксандра Емяльянава, дэпутаты прынялі да ведама. У выпрацаваным сесіяй праекце рашэння дакладна ўказалі, каму і якія меры неабходна прадпрыняць, каб заахвоціць сяльчан весці і развіваць падсобныя гаспадаркі. У прыватнасці, сельвыканкамам — прадастаўляць грамадзянам па іх заявах у арэнду дадатковыя зямельныя ўчасткі, сельгаспрадпрыемствам — аказваць дапамогу ў вядзенні калектыўнага бульбаводства, паслугі ў нарыхтоўцы і прыгатаванні корму для жывёлы і г. д, Бабруйскаму гандлёваму цэнтру — забяспе­чыць продаж грамадзянам усяго неабходнага для вядзення падсобнай гаспадаркі, якая здольна не толькі пракарміць сям’ю, але і папоўніць яе бюджэт. Апошняе для жыхароў вёскі асабліва актуальна.

Яшчэ адным пытаннем, па якім дэпутаты прынялі рашэнне, было “Аб зацвярджэнні Правілаў утрымання месцаў пахавання і арганізацыі пахавальнай справы ў Бабруйскім раёне”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024