Темы

Пятровічы святкавалі Троіцу і Дзень вёскі (наш фотарэпартаж)

Пятровічы святкавалі Троіцу і Дзень вёскі (наш фотарэпартаж)

Жыхары вёскі Пятровічы ў мінулую нядзелю адсвяткавалі Троіцу і Дзень вёскі. Традыцыя сумяшчаць гэтыя святы тут трывала ўкаранілася. Яна — як працяг таго прыемнага, што ў мінулыя часы даваў мясцовым сялянам кірмаш, які ладзіўся менавіта ў Троіцын дзень: радасць ад удалага продажу, прыдбаных рэчаў, жарты, песні, знаёмствы, сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі.

Богаслужэнне праводзіць пратаіерэй Свята- Нікольскага кафедральнага сабора а. Міхаіл
Богаслужэнне праводзіць пратаіерэй Свята-Нікольскага кафедральнага сабора а. Міхаіл.

IMG_7333_result

Ладзіць конкурс дырэктар Дома народнай творчасці Юрый Бобікаў — галоўны натхніцель свята
Ладзіць конкурс дырэктар Дома народнай творчасці Юрый Бобікаў — галоўны натхніцель свята.

Арганізатары мерапрыемства — работнікі мясцовага Дома народнай творчасці і раённага Цэнтра культуры, зрабілі ўсё для таго, каб свята атрымалася цікавым і запамінальным для дарослых і дзяцей.

IMG_7338_result IMG_7351_result IMG_7382_result

З раніцы ўвесь пятровіцкі люд і госці памаліліся ля Паклоннага крыжа за сваіх продкаў і нашчадкаў, папрасілі божага блаславення на добры ўраджай і добрыя справы. Затым усе разам перамясціліся да стылізаванай сцэны, дзе былі наладжаны выставы-продажы мясцовых умельцаў. Дружна сустракалі тых, хто прыехаў павіншаваць іх са святамі, абвязвалі саматканымі паясамі гасцей, якія пасадзейнічалі ў вырашэнні той ці іншай справы на карысць вёскі, адорвалі апладысментамі пераможцаў усемагчымых конкурсаў і ўдзельнікаў канцэртнай праграмы. А тыя, не стамляючыся, радавалі гледачоў цудоўнымі песнямі, пацешнымі жартамі і гумарэс­камі.

Радуюць песнямі ўдзельніцы мясцовага фальклорнага гурта «Спадарушка»
Радуюць песнямі ўдзельніцы мясцовага фальклорнага гурта «Спадарушка».

Хоць Пятровічы цяпер ужо нешматлікія — пастаянна тут пражывае каля 150 чалавек, населены пункт мае багатае мінулае і неабыякавых да гісторыі краю людзей, захавальнікаў мясцовых абрадаў і традыцый. Пра гэта сведчаць як экспанаты Дома народнай творчасці, так і сам факт наяўнасці такой установы ў невялічкай вёсачцы. Але гэта ўжо, як кажуць, іншая гісторыя…

IMG_7269_result IMG_7442_result IMG_7485_result IMG_7531_result IMG_7541_result IMG_7523_result IMG_7542_result IMG_7547_result IMG_7550_result IMG_7551_result IMG_7555_result

Вяртаючыся да свята, адзначу, што яно працягвалася за апоўдзень, нягле­дзячы на спякоту. Сяльчане з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны — ад гісторыі Пятровічаў да таго, чый сабака ў вёсцы найгучней лае. Дружнымі авацыямі падбадзёрвалі найбольш рашучых да лоўлі рыбы ў бочцы, найбольш спрытных — круціць абруч. Не было бяды і тым, каго браў голад падчас свята: праз дарогу ад сцэнічнай пляцоўкі госці з Дойнічава з задавальненнем частавалі ўсіх жадаючых прыгатаванай у палявых умовах грэчневай кашай, аздобленай жартамі і песнямі пад гармонік.

IMG_7575_result IMG_7579_result IMG_7254_result IMG_7389_result IMG_7405_result IMG_7305_result IMG_7327_result IMG_7342_result IMG_7391_result IMG_7394_result IMG_7421+++_result IMG_7472_result IMG_7498_result IMG_7445_result IMG_7509_result IMG_7516_result IMG_7521_result IMG_7537_result IMG_7566_result IMG_7584_result IMG_7600+++_result IMG_7650_result IMG_7653_result IMG_7263

IMG_7649

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем