Темы

На Бабруйшчыне працаваў выязны семінар прафсаюзных лідараў

На Бабруйшчыне працаваў выязны семінар прафсаюзных лідараў

Выязны абласны семінар старшынь райгаркамаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі працаваў на базе нашага раёна на працягу 9 і 10 чэрвеня.

DSC0065055Перад пачаткам семінару яго ўдзель­нікі ўсклалі кветкі да Кургана Славы ў вёсцы Сычкава, ушанавалі памяць тых, хто, вызваляючы Беларусь ад ворага, застаўся навечна ляжаць у бабруйскай зямлі. Пасля гэтага лідары раённых прафарганізацый пад началам старшыні Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сяргея Вінаградава пераехалі ў Ленінскі ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, дзе іх прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко, старшыня райкама галіновага прафсаюза Таццяна Бокач. Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Франц Танковіч пазнаёміў гасцей са школай, старшыня прафкама Іна Русак расказала пра дзейнасць арганізацыі і пра тое, якім чынам ва ўстанове ажыццяўляецца кантроль за выкананнем умоў Калектыўнага дагавору. Улічваючы тое, што мэта семінару, як адзначыў Сяргей Вінаградаў, — навучыць правільна прымяняць нормы заканадаўства, мерапрыемства хутка перарасло ў практыкум. Па словах Таццяны Бокач, тэма “Аб рабоце па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза ва ўстановах адукацыі Бабруйскага раёна” выбрана невыпадкова: гэта адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнас­ці прафсаюзаў. Яна звярнула ўвагу на тыповыя парушэнні працоўнага заканадаўства, якія выяўляюцца ў выніку праверак ва ўстановах адукацыі. Галоўны прававы інспектар працы абкама прафсаюза Аляксандр Ермаловіч, які таксама прыняў удзел у семінары, правёў практычны занятак па прымяненні нормаў працоўнага заканадаўства. Далей удзельнікі мерапрыемства пераехалі ў Каменскую дапаможную школу-інтэрнат, дзе пазнаёміліся са шляхамі ўзаемадзеяння адміністрацыі школы і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ў рабоце па ажыццяўленні грамадскага кант­ролю за выкананнем заканадаўства аб працы. Завяршыўся першы дзень работы семінару знаёмствам з аздараўленчым лагерам “Бабраня-2010”.

DSC0065054

Насычанай была для прафсаюзных лідараў і пятніца. У гэты дзень яны пазнаёміліся з Цялушскім ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, даведаліся аб практыцы рашэння праблемных пытанняў выканання заканадаўства аб працы ва ўстанове.

У час падвядзення вынікаў выязнога семінару Сяргей Вінаградаў, разам з іншым, заакцэнтаваў увагу на неабходнасці такой формы работы, якая дазваляе не толькі вырашыць на практыцы тыя ці іншыя праблемныя пытанні прымянення норм заканадаўства, але і дае магчымасць пазнаёміцца з іншымі рэгіёнамі, з вопытам іх прафсаюзнай дзейнасці.

Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі наведалі магілу ўнучкі А.С. Пушкіна Наталлі Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы, усклалі да яе кветкі.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем