Темы

Па рабоце — гонар

Па рабоце — гонар

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам”. Конкурс ладзіцца трэці год запар.

Вучаніца Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Дар’я Сідаровіч

Яго арганізатары — Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” — ста­вяць за мэту садзейнічаць усебаковаму гарманічнаму развіццю асобы, прапагандзе прынцыпаў алімпійскага руху, фарміраванню іміджу Беларусі як спартыўнай дзяржавы і прапагандзе спорту як сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі, далучэння апошніх да здаровага ладу жыцця.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы 8 раённых устаноў адукацыі. 10 найлепшых работ былі накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе. Па яго выніках малюнак нашай зямлячкі, вучаніцы Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Дар’і Сідаровіч ва ўзроставай групе 12-16 год прызнаны адным з лепшых з 250 прадстаўленых на конкурс і заняў 3-е прызавое месца. У якасці ўзнагароды дзяўчынка зможа бясплатна адпачыць у кастрычніку ў прэстыжным аздараўленчым лагеры “Зубраня”. Болей таго, работа шасцікласніцы прыняла ўдзел у рэспубліканскім этапе конкусу. Вучаніца вярнулася з урачыс­тасці з медалём, фарбамі і сертыфікатам на 300 тысяч рублёў. Дарэчы, медаль юнай мастачцы, у рабоце якой — мары аўтара пра спартыўную будучыню родных Хімоў, уручыла вядомая беларуская фрыстайлістка, алімпійская чэмпіёнка, майстар спорту міжнароднага класу Ала Цупер.

Як кажуць, па рабоце і гонар.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву Хімоўскага ВПК.

Последние новости

Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На трассе Могилев-Бобруйск из-за сильного ветра образовалось пылевое облако, столкнулись пять машин 

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 24 апреля в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Могилевская область — в числе лучших по итогам пятилетки

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

23 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем