Темы

Міхалёўцаў паклікала «Алёнка»

Міхалёўцаў паклікала «Алёнка»

Прадуктовы магазін з такой назвай прыватнага прадпрыемства “Дімір” гасцінна запрасіў у мінулую пятніцу пакупнікоў — жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, якое зацягнулася на ўвесь дзень, на ўрачыстасць з нагоды адкрыцця гандлёвай кропкі міхалёўцы прыйшлі цэлымі сем’ямі. Няўтульнасць ад дажджу і неабходнасць хавацца пад парасонамі кампенсавалі цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная раённымі артыстамі, і звычайная цікавасць — а што ж за дзвярыма?

IMG_6374

IMG_6375
Таццяна Сцепанян і Ірына Прэсняк пераразаюць чырвоную стужку.

Там сапраўды было на што паглядзець, але пра гэта крыху ніжэй. Пакуль адзначым, што, звярнуўшыся да прысутных, дырэктар прыватнага прадпрыемства Ірына Прэсняк падзякавала ім за вытрымку і маральную падтрымку і паабяцала, што “Алёнка” будзе радаваць сваіх пакупнікоў шырынёй асартыменту, “дэмакратычнымі” цэнамі, якасным абслугоўваннем і зручным графікам: да 22 гадзін у летнюю пару, да 21-й — у зімнюю, без абедзенага перапынку. Тавар у магазіне — ад шматлікіх беларускіх вытворцаў. Хлеб, да прыкладу, не толькі бабруйскіх прадпрыемстваў, але і сталічны, што для спажыўца, вядома ж, плюс: ёсць магчымасць выбару і па цане, і па гусце. Гэтае ж датычыцца і іншых тавараў — тут прадстаўлены ўсе групы прадуктаў.

Адкрыццё магазіна — хвалюючая падзея і для пакупнікоў, і для гаспадароў. Віншуючы апошніх з гэтым, начальнік аддзела эканомікі Баб­руйскага райвыканкама Таццяна Сцепанян пажадала Ірыне Прэсняк і калектыву плённай працы. Адзначыла, што прыход прыватніка на вёс­ку апраўданы: здаровая канкурэнцыя дае пакупніку магчымасць выбіраць, а гандаль, незалежна ад формы ўласнасці, прымушае развівацца. Да таго ж, гэта стварэнне новых працоўных месцаў, што для сельскай мясцовасці актуальна як ніколі.
Да слова сказаць, магазін у Міхалёва — трэці на рахунку прыватнага прадпрыемства. Раней гандлёвыя кропкі пачалі працаваць у Гарбацэвічах і аграгарадку Леніна. На запытанне — чаму менавіта на раёне, дырэктар — сама родам з Пабокавічаў — адказвае проста: «Хачу, каб наш раён квітнеў і развіваўся».

Алена КАРПЕНКА. Фота Юліі ЛАМАШКА.

Последние новости

Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем