Темы

Навучыцца вайсковай справе і памужнець

Навучыцца вайсковай справе і памужнець

В еснавая прызыўная кампанія ў разгары. Юнакі з Бабруйшчыны другі тыдзень папаўняюць рады Узброеных Сіл Беларусі. У панядзелак адбылася адпраўка да месца службы тых, хто будзе несці яе ў воінскіх часцях Бабруйскага гарнізону: 147-й зенітна-ракетнай брыгадзе і 83-м асобным інжынерна-аэрадромным палку. Сюды накіравана каля паўсотні хлопцаў.

k8u-jegfvА ўсяго ў гэты прызыў, як адзначыў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, падпалкоўнік Аляксей Беразоўскі, на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве будзе адпраўлена каля 300 маладых людзей. Акрамя Бабруйска, юнакі традыцыйна праходзяць яе ў часцях Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Асіповічаў, іншых гарадоў Беларусі. Падыход да размеркавання прызыўнікоў, па словах ваенкама, індывідуальны — з улікам іх пажаданняў, здароўя, сямейных абставінаў і грамадзянскай спецыяльнасці. На службу ў рэзерве ў асноўным накіроўваюцца “сямейныя” з дзецьмі і тыя, хто мае дэфіцытныя прафесіі, у прыватнасці найбольш запатрабаваныя работнікі аграпрамысловага комплексу, педагогі.

* * *
Сярод тых, хто накіроўваўся ў войскі ў мінулы панядзелак і з кім нам удалося паразмаўляць, і “раённыя” хлопцы — Дзяніс Юшкевіч з Міхалёва-3 і Радзівон Карнакоў з Туголіцы.

Дзяніс (ад фота адмовіўся):

— Іду ў войскі з добрым настроем. У 147-й брыгадзе праходзілі службу мае сябры. Адозвы ва ўсіх станоўчыя — можна шмат чаму навучыцца і, увогуле, памужнець, маральна і фізічна загартавацца, каб потым больш асазнана падыйсці да выбару будучай прафесіі і свайго накірунку ў жыцці. Родныя да службы ў войску ставяцца станоўча, асабліва бацька, які праходзіў яе ў Афганістане і, напэўна, больш за каго ведае, што дае яна маладому чалавеку.

DSC009171
Радзівон:

— Іду служыць у 147 зенітна-ракетную брыгаду. Настрой, можна сказаць, пазітыўны. Што чакаю ад войска? Хачу памужнець. Спадзяюся, што там да мяне прыйдзе ўсведамленне сябе не толькі як чалавека, але і, галоўнае, як асобы. Пасля службы працягну навучанне ў ВНУ.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Официально

Более 750 тыс. рублей из спецфонда Президента направят на поддержку одаренной и талантливой молодежи

22 июля 2026
Читать новость
Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем