Темы

На абароне інтарэсаў працоўных

На абароне  інтарэсаў працоўных

У сувязі з тым, што Першамай лічыцца прафсаюзным святам (вясну ў разлік не бярэм: гэта відавочна!), мы вырашылі задаць некалькі пытанняў старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Л.В. Крычко адносна стану прафсаюзнага руху ў раёне, а заадно і пацікавіцца ў працоўных, на абароне чыіх правоў і інтарэсаў закліканы стаяць прафсаюзы, ці адчуваюць яны апошняе.

86479088_l_7f27142e

IMG_00976701Людміла Васільеўна, не ведаю, як хто, а асабіста я ў апошні час заўважыла прыкметны зрух у дзейнасці прафсаюзаў на ўсіх узроўнях — правядзенне прафсаюзных форумаў, пляцовак, конкурсаў… З чым гэта звязана?

— Гэта сапраўды так, і пасыл такому, я б сказала, адраджэнню быў дадзены VII з’ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Каб актывізаваць прафсаюзны рух на месцах, створаны гаррайаб’яднанні прафсаюзаў, у тым ліку нашае раённае. На працягу апошніх год праведзена нямала значных мерапрыемстваў, якія ставілі сваёй задачай зрабіць жыццё членаў ФПБ больш насычаным і цікавым. Дзякуючы гэтаму члены прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры раёна В. Васіленка і Ю. Боўда сталі фіналістамі абласнога і рэспубліканскага этапаў “Новых імёнаў-2016” адпаведна. Нашае аб’яднанне прафсаюзаў з’яўляецца ініцыятарам многіх добрых спраў. Да прыкладу, да дня Перамогі праводзім, пры падтрымцы ГА “БРСМ” і ветэранскай арганізацыі, месячнік “Захаваем памяць на вякі”. Другі год запар сумесна з гарадскім аб’яднаннем прафсаюзаў ушаноўваем найбольш актыўных членаў арганізацыі. Нямала ўвагі надаецца спартыўнаму жыццю членаў прафсаюза, іх аздараўленню.

Усё гэта, вядома ж, добра. Але ці вышэйзгаданымі ініцыятывамі не падменьваецца асноўнае прызначэнне прафсаюзаў — абараняць правы і інтарэсы працоўных?

— Ніколькі. Прававая абарона — адзін з асноўных накірункаў нашай дзейнасці. Калі браць па краіне ў цэлым, то толькі за мінулы год прафсаюзнымі юрыстамі адноўлена на працоўных месцах 76 чалавек. Непасрэдна раённым аб’яднаннем у адной з арганізацый ліквідавана парушэнне выплат па калектыўным дагаворы да святочных дат, яшчэ ў адным выпадку — парушэнні падчас падпісання калектыўнага дагавору ў плане іх неадпавядання генеральнаму Пагадненню. Пастаянна праводзяцца прававыя прыёмы, прычым, прафсаюзныя юрысты сталі выязджаць непасрэдна на прадпрыемствы, дзе маюцца тыя ці іншыя пытанні. Яшчэ адзін важны накірунак нашай работы — кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях.

Наколькі ведаю, сярод асноўных пасылаў апошняга высокага прафсаюзнага форуму было і стварэнне адпаведных пярвічак у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. У нашым раёне маюцца зрухі ў гэтым плане?

— Маюцца, і значныя. З нядаўняга часу прафсаюзныя пярвічкі аб’ядналі работнікаў такіх прыватных прадпрыемстваў, як ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, ТАА “ЕвроПластСтандарт”, ВУП “Бабруйскмалако” і ПВУП “Славянка-Глуша”. Дакументы яшчэ аднаго прадпрыемства знаходзяцца на рэгістрацыі. Гэта, без сумнення, станоўчы прыклад для іншых, і нашае раённае аб’яднанне прыкладвае ўсе намаганні для таго, каб арганізацый, дзе б дзейнічаў калектыўны дагавор, а значыць, чалавек адчуваў сябе абароненым, станавілася болей.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Людміла Гацман, карэспандэнт Бабруйскай раённай газеты:

— У прафсаюзнай арганізацыі не так даўно, з 2014 года. Адзначу, што калектыўны дагавор у нас сапраўды дзейнічае. У адпаведнасці з ім, без затрымак, выплачваюцца зарплата і іншыя даплаты. Члены пярвічкі матэрыяльна заахвочваюцца да прафесійнага свята, Новага года. Летась са сродкаў арганізацыі мне была аказана грашовая дапамога да 1 верасня — на падрыхтоўку дачушкі ў школу і на яе аздараўленне ў лагеры.

Валянціна Сакалова, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце Цэнтра творчасці раёна:
— Мяне па калдагавору ўсё задавальняе, а ўвогуле ўпэўнена, што, каб раптам здарылася парушэнне маіх правоў, то прафсаюз змог бы абараніць мае інтарэсы. Тым болей што старшыня райкама галіновага прафсаюза Т.У. Бокач — чалавек на сваім месцы: вопытны, справядлівы, гатовы дапамагчы.

Андрэй Сярогін, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення БГП№2:

— Асабіста мне не даводзілася звяртацца ў прафсаюз за абаронай сваіх правоў. З улікам таго што апошняе звычайна здараецца з-за непаразуменняў паміж работнікам і наймальнікам, то, калі якія пытанні і ўзнікалі, яны заўсёды знаходзілі сваё вырашэнне на ўзроўні галоўнага ўрача. Не лічу накладным для сябе і штомесячныя грашовыя адлічэнні. Па-першае, зразумела — грамадская арганізацыя павінна на нешта існаваць, па-другое, калі мае грошы хоць колькі дапамогуць чалавеку, якому сапраўды матэрыяльна цяжка, то хіба можна пра гэта шкадаваць? Але ў мяне ёсць і пажаданне да сучасных прафсаюзаў — каб не людзі да прафсаюза, а прафсаюз да людзей. Іншымі словамі, будаваць свае ўзаемаадносіны з членамі арганізацыі так, каб не чалавек у выпадку чаго звяртаўся за дапамогай (не кожны на такое здольны), а прафкамы самі бачылі і прапаноўвалі дапамогу тым, каму сапраўды складана.

Последние новости

Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет во всех школах 3 мая

29 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

“ПАЗЛЫ” снова в лидерах

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024