Темы

Глушанцаў сустрэлі адноўленыя “Прадукты”

Глушанцаў сустрэлі адноўленыя “Прадукты”

Сапраўднай падзеяй для глушанцаў стала адкрыццё ў пасёлку на гэтым тыдні рэканструяванага магазіна “Прадукты” Бабруйскага гандлёвага цэнтра. Тым болей што адноўленая крама адпавядае ўсім сучасным патрабаванням — і шырынёй асартыменту, і зручнасцю ў выбары тавару, і эстэтычным афармленнем інтэр’еру.

IMG_009934Немалаважная прыцягальнасць магазіна і ў прадугледжаных акцыях. Для гэтых мэт, як паведамілі ў гандлёвым цэнтры, набыта спецыяльнае абсталяванне — провалачныя кантэйнеры-карзіны, якія размясцілі па цэнтры, каб пакупніку было зручна арыентавацца ў тым, што ў гэты дзень на акцыі, са зніжанай гандлёвай нацэнкай. Акрамя гэтага, набылі шырокафарматны банер з надпісам “Акцыя”, які агорт­вае карзіны па шырыні, а таксама сучасныя падвясныя сістэмы з указаннем цаны на той ці іншы акцыйны тавар. Кіраўніц­т­вам цэнтра вызначана 16 груп тавараў, на якія гандлёвая нацэнка зніжана. З улікам таго што кожную групу аб’ядноўвае некалькі з іх, атрымліваецца, што па зніжаных цэнах прапаноўваецца прыкладна 160 тавараў. На ўсе без выключэння кандытарскія вырабы фабрыкі “Спартак” гандлёвая нацэнка зніжана на 15%. Акрамя таго, у новым магазіне практыкуецца акцыя “Тавар дня”. Такім таварам у дзень адкрыцця “Прадуктаў” стаў цукар з цаной 14200 за 1 кг — ніжэйшай, чым у гарадскім “Евроопте”. Плануецца і шэраг іншых акцый.

IMG_0099349Нягледзячы на тое, што ў магазіне самаабслугоўванне сумяшчаецца з прылаўкам, увесь акцыйны тавар, захоўванне якога не патрабуе спецыяльнага тэмпературнага рэжыму, выкладзены для свабоднага доступу пакупнікоў. На самаабслугоўванні ўласная прадукцыя гандлёвага цэнт­ра і пладова-гароднінная. Дарэчы, прадстаўлена яна ў магазіне надзвычай шырока — ад традыцыйных для вясковага пакупніка бульбы і морквы да экзатычных на гэтую пару свежых баклажанаў, салодкага перцу, зеляніны, шампіньёнаў.
Паклапаціліся работнікі гандлёвага цэнтра сумесна з калектывам адноўленага магазіна і пра надыходзячы Вялікдзень. Каб пакупнікі не забыліся пра неабходныя да свята прадукты, як з жартам і ўсур’ёз заўважыла загадчыца магазіна Т.В. Панцялеева, аформілі своеасаблівую выставу, на якой ад мукі для выпечкі кулічоў да зялёнага гарошку для традыцыйнага, не толькі навагодняга, аліўе.

Словам, Бабруйскім гандлёвым цэнтрам прадпрынята ўсё для таго, каб глушанцам і гасцям пасёлка было не толькі прыемна зайсці ў “Прадукты”, але і аддаць сваю перавагу таварам менавіта гэтага магазіна.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем