Темы

Веснавыя работы набіраюць абароты

Сярод асноўных відаў на гэтую пару — падрыхтоўка глебы пад веснавую сяўбу і непасрэдна сяўба ярыны. Што датычыцца першага, то на гэты час, па аператыўных дадзеных, у цэлым па раёне падрыхтавана палова ад запланаваных плошчаў. У СВК “Гігант” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” дадзеныя работы практычна завершаны.

Цалкам падрыхтавана глеба пад яравую сяўбу ў гаспадарках з нязначнымі пасяўнымі плошчамі, такіх як ТАА “ВЕОМ” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і БААТ “Аграмашсервіс” у гэтай справе набліжаюцца да паловы.
Пасеяна ўсяго ярыны на плошчы больш за 8 тысяч га, што складае болей трэці ад плану, у тым ліку ранняй ярыной — зерневымі і зернебабовымі засеяна болей 5 тысяч га з 7682 неабходных. Плануецца, што да 22 красавіка яравыя ячмень, авёс, пшаніца і зернебабовыя бу­дуць цалкам пасеяны. Што датычыцца яравога рапсу, то ім сёлета будзе занята 1615 га. Болей паловы адведзеных плошчаў ужо засеяна.
У СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і ААТ “Неўскі-Агра” сёлета, як і ў папярэднія гады, узяліся вырошчваць цукровыя буракі. І ў той, і ў другой
гаспадарцы іх пасеў ужо вядзецца. У СВК “Гігант”, акрамя іншага, актыўна займаюцца пасадкай бульбы. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адвялі 550 га. У цэлым па раёне “другім хлебам” будзе засаджана 870 га.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем