Темы

Дай, Божа, ураджайнага года

Дай, Божа, ураджайнага года

У Бабруйскім раёне праклалі першую баразну

DSC00147

Сёлета ў раёне адноўлена традыцыя святкавання пасеву “Першай баразны” у новым сельскагаспадарчым годзе. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў мінулую пятніцу на полі філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” паблізу вёскі Заглыбокае, дзе перадавы механізатар гаспадаркі Дзмітрый Кунец на трактары МТЗ-3022 у звязцы з агрэгатам АПД 6Д сеяў адналетнікі.

DSC00038

Прыняўшы каравай з ураджаю мінулага года, старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў заакцэнтаваў увагу прысутных на значнасці пасяўной кампаніі, адзначыў, што ад таго, як сельгасвытворцы спрацуюць увесну, залежыць тое, якім будзе ўраджай па восені і наколькі паспяховым будзе год. Кіраўнік раёна агучыў пастаўленыя перад раслінаводамі задачы і падкрэсліў, што, каб іх ажыццявіць, неабходна прыкласці ўсе намаганні для таго, каб сяўба прайшла якасна, зерне ў глебу было пакладзена своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Аляксандр Васільевіч павіншаваў прысутных з засеўкамі і выказаў спадзяванне, што надвор’е сёлетняга года будзе больш спрыяльным, чым у папярэднім. Ураджайнага году земляробам раёна пажадалі таксама старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.Э. Гейдэль, дырэктар ААТ “Чырвоны харчавік” С.А. Анюхоўскі, настаяцель Свята-Георгіеўскага храма ў Бабруйску Генадзь Вейга. Па царкоўнай традыцыі бацюшка прачытаў малітву на добры ўраджай, акрапіў святой вадой земляробаў і зямлю, куды павінна было легчы першае насенне.

DSC00144Нягледзячы на тое што сяўба ў раёне ажыццяўляецца сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай, пракладка першай баразны была стылізавана пад мінуўшчыну, так, як гэта рабілі нашыя продкі. У глебу былі ўваткнуты вербавыя галінкі, якія, лічыцца ў народзе, здольныя абараніць зямлю ад непагадзі: засухі, шквалістага ветру і праліўных дажджоў. Каб будучы ўраджай быў багатым, перш чым прыступіць непасрэдна да сяўбы, на раллю ўсклалі вянок з кветак і калосся, завіты па заканчэнні леташняга жніва. Пасля гэтага прыбраныя ў святочнае адзенне мужчыны, сярод якіх і зусім яшчэ падлетак, узяўшы ў рукі насенне, сталі засяваць поле. За сейбітамі, за ўпрыгожаным у рознакаляровыя стужкі канём, пайшоў араты з бараной. А жанчыны ў той час, таксама ў святочных строях (за іх былі ўдзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры) спявалі засеўныя песні, услаўляючы нялёгкую працу земляробаў і просячы ў прыроды спагады.

DSC00104DSC00163 DSC00045 DSC00093 DSC00092 DSC00123

Назіраючы за гэтым, упэўнена, не было ніводнага чалавека, каго б дадзенае відовішча не захапіла і не ўсхвалявала. Пасля засушлівага мінулага года і цяжкасцяў, з якімі раёну давялося сутыкнуцца, упэўнена, кожны з тых, хто прысутнічаў на свяце “Першай баразны”, у словах і думках быў разам з земляробамі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Редакция «Трыбуны працы» запускает специальный проект «Жаночая справа»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем