Темы

Не толькі вучні, але і даследчыкі

Сучасныя школьнікі — не толькі вучацца, але і займаюцца даследаваннем па прадмеце, які выклікае ў іх найбольшую цікавасць. Апошняе развівае інтэлектуальныя магчымасці дзяцей, пашырае кола іх адукацыйных інтарэсаў, павышае якасць ведаў. Лепшыя работы вучняў штогод прымаюць удзел у раённай канферэнцыі работ даследчага характару, лепшыя з лепшых — у абласной і рэспубліканскай.

Сёлетняя раённая канферэнцыя работ даследчага характару па вучэбных прадметах прайшла на базе Ленінскага ВПК. Працавала яна па наступных накірунках: першы аб’ядноўваў работы навучэнцаў 1-х, 2-х і 4-х класаў і насіў назву “Юны даследчык”, другі — філалагічны, трэці — фізіка-матэматычны і інфарматыка, чацвёрты — гісторыя і грамадазнаўства, пяты накірунак — эколага-біялагічны. Усяго на канферэнцыю прадстаўлена 28 работ. У іх напісанні было задзейнічана 37 навучэнцаў і 31 — у якасці кіраўніка — педагог. Прынялі ўдзел у канферэнцыі вучні з усіх без выключэння ўстаноў адукацыі раёна.

Гаворачы пра вынікі канферэнцыі, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.В. Бакач адзначыла, што 16 яе ўдзельнікаў удастоены дыпломаў розных ступеняў, у тым ліку два — 1-й. Яшчэ 8 вучняў адзначаны за­ахвочвальнымі граматамі. Па рашэнні журы на абласную канферэнцыю будуць накіраваны 4 работы даследчага характару. Гэта работа па рускай мове “Катайконімы Сычкаўскага сельскага Савета” Марыны Макарчанкі з Ленінскага ВПК (педагог І.Л. Тараховіч), па гісторыі — “Нам не забыцца на ўсе жахі вайны” вучаніцы Міхалёўскага ВПК Анастасіі Тарасавай (педагог Т.В. Кандрацьева) і “Беларускі арнамент у якасці Бабруйскага раёна” вучняў Варатынскай СШ Іны Кузьмянок і Валянціна Пазняка (педагог В.А. Счасновіч), а таксама работа па інфарматыцы “Паскаль шукае НОД” Ільі Брэдуса з Брожскай СШ (педагогі І.Д. Нікітка і Г.І. Расоха).

Пажадаем юным даследчыкам перамог.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем