Темы

На парозе сяўбы

На парозе сяўбы

Трымаючы кірунак у філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” на сустрэчу з працоўным калектывам па пытаннях падпіскі на «раёнку» на 2-гі квартал, якая гэтым часам у разгары, звяртаем увагу на палі паўз шашы. Ачышчаныя ад снегу, налітыя вільгаццю і абласканыя сакавіцкім сонейкам, яны, здаецца, заклікаюць людзей да актыўных дзеянняў…

19470Разумеючы, што гэтае ўражанне, як і само сакавіцкае надвор’е, могуць быць падманнымі, усё ж вырашаем пацікавіцца ў памочніка дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БЗТДіА” Аляксандра Атрохава планамі адносна пачатку масавых палявых работ і падрыхтаванасцю да іх.

— Гаспадарка да веснавых работ, можна сказаць, падрыхтавана: у парадку асноўная тэхніка, завозім мінеральныя ўгнаенні. Лічу, што ўжо можна, як кажуць у народзе, “падкрадацца” да сяўбы. Мы пакуль у палі не ідзем: вядзем актыўную работу па назапашванні дызельнага паліва, з якім сёлета даводзіцца нялёгка, у першую чаргу з-за недахопу корму для жывёлагадоўлі. Апошні прыходзіцца вазіць літаральна штодня з Мінскай вобласці. Дарога няблізкая і патрабуе шмат паліва. Але, вядома ж, пачатак палявых работ трымаем на кантролі, магчыма, ужо ў бліжэйшы час прыступім да іх масава. Увогуле чакаем новага сельскагаспадарчага года з надзеяй і спадзяванннямі на тое, што ён складзецца для нас больш спрыяльна, чым папярэдні. Што да пастаўленых задач на весну, то, упэўнены, мы справімся з імі. Ва ўсялякім разе калектыў на гэта настроены. Ужо правялі з механізатарамі сход, на якім акрэслілі задачы кожнага падчас сяўбы, абмеркавалі праблемныя пытанні.

У размове з кіраўніком філіяла не абыйшлі тэму мінеральных угнаенняў. У мінулым годзе яны былі ў гаспадарцы ў дэфіцыце — уняслі 43 працэнты ад патрэбы. Сёлета, па словах Аляксандра Атрохава, сітуацыя абяцае быць лепшай. Ужо заключаны дагаворы на пастаўку з салігорскім калійным заводам, з гродзенскім “Азотам”, прымаюцца рашэнні па аплаце. У сувязі з тым што “Варатынь” — адна з гаспадарак, далучаных да прамыслоўцаў, некаторай падтрымкі можна чакаць і з гэтага боку: губернатар вобласці заклікаў кіраўніцтва заводаў актыўна паўдзельнічаць у падтрымцы сельскагаспадарнікаў.

На запытанне, ад чаго ў раслінаводстве залежыць ураджайнасць у большай ступені, — ад надвор’я ці ўгнаенняў, тых жа мінералаў, — кіраўнік філіялу адказвае неадназначна.

— Усё ўзаемазвязана, — заўважае ён. — Мы ў мінулым годзе ўнеслі адносна мала мінеральных угнаенняў, некаторыя ж — сто працэнтаў, а вынік быў адзін і той жа. Анамальная спякота перакрэсліла ўсё. Практыка паказвае — з прыродай змагацца немагчыма. Але з іншага боку — зямлю не падманеш, як казаў мой папярэднік Віктар Тумашэнка. Калі не будзеш уносіць у глебу арганіку, мінеральныя ўгнаенні, то добрага ўраджаю не дасягнеш. Таму, нягледзячы на цяжкасці з палівам, мы і арганіку актыўна вывозім на палі, і вырашаем пытанні з мінеральнымі ўгнаеннямі.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024
Общество

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

30 апреля 2024
Образование

Изменились сроки подачи заявлений для поступления в 10-й класс школ и гимназий

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024