Темы

Буйнагабарытную тэхніку забяруць бясплатна

Буйнагабарытную тэхніку забяруць бясплатна

За жыццё бадай кожная сям’я мяняе, і нават неаднойчы, адпрацаваныя рэчы — няспраўныя альбо маральна састарэлыя — на новыя, сучасныя. Маюцца на ўвазе тэлевізары, халадзільнікі, лядоўні, пральныя і швейныя машыны, газавыя і электрапліты, магнітафоны, у тым ліку аўтамабільныя, радыёпрыёмнікі, камп’ютары, мікрахвалявыя печы, іншая бытавая тэхніка. Але куды дзяваць непатрэбнае? Адказ на гэтае пытанне ёсць!

1467430_originalЗ нядаўняга часу пазбавіцца ад непатрэбнай буйнагабарытнай бытавой тэхнікі, прычым бясплатна, дапамагае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Магілёў ВТІ”. Для гэтага жыхарам раёна неабходна толькі зрабіць тэлефонную заяўку — у мясцовы сельвыканкам, у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (72-04-68; 72-05-78) ці напрамую ў абслуговую арганізацыю па тэлефонах: (80225) 46-87-73, 70-80-98; vel: (044) 7-507-577; www.mogilevvti.by.

Тэлефонныя заяўкі ў “Магілёў ВТІ” прымаюцца ў буднія дні з 8.00 да 17.00, у пятніцу — да 15.45, абедзены перапынак — з 12.00 да 13.00).

Вышэйзгаданыя рэчы (з выкананнем пагрузачных работ) гатовы забраць з дамоў, кватэр, гаражоў. Умова — неразборны стан тэхнікі.

Пасля вывучэння заявак вяскоўцаў будзе складзены адпаведны графік вывазу — прыкладна 1 раз у квартал.
Чакаем вашых заявак. Апошнія зэканомяць ваш час, пазбавяць ад неабходнасці самім транспартаваць тэхніку да спецыялізаваных месцаў збору, трацячы на гэта час і грошы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем