Дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы аграгарадка Іванаўка была аформлена кніжная выстава “Матывы роднага слова”. На кафедры чытачоў сустракаў флаер у выглядзе рукавічкі са словамі “Мова родная ўсеабдымная. Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!”. А наведвальнікаў у гэты дзень чакала прыемная “смачная” акцыя з назвай “Паэты ў цукерцы”. За чытанне вершаў беларускіх аўтараў і дарослыя, і дзеці атрымлівалі цукерку.
Раіса ЛАЎРЫНОВІЧ, бібліятэкар бібліятэкі аг. Іванаўка.