Темы

Без увагі не застаецца ніводная праблема

Без увагі не застаецца ніводная праблема

Праблемныя пытанні вяскоўцаў і гараджан, якія маюць дачыненне да сельскай мясцовасці, “сцякаюцца” у аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Тут іх рэгіструюць, перанакіроўваюць — калі маецца такая патрэба — кампетэнтным службам ці ў арганізацыі для вырашэння, кантралююць апошняе. Звароты пры гэтым аналізуюць, што дазваляе выявіць слабыя звенні ў жыццядзейнасці раёна.

1303894172_otdel_pisemУ мінулым годзе, як адзначыла начальнік аддзела Н.Г. Тропіна, у райвыканкам паступіла 276 зваротаў ад грамадзян і 16 — ад юрыдычных асоб (у параўнанні з 2014 г. — 79 і 69% адпаведна). Нягле­дзячы на зніжэнне агульнай колькасці зваротаў, нязначна пабольшала калектыўных і паўторных. Праўда, усе 4 паўторныя звароты былі прызнаны неабаснаванымі. Прыкладна палова зваротаў задаволена, шмат па якіх былі дадзены тлумачэнні. 15% зваротаў працягваюць заставацца на кантролі. У асноўным у райвыканкам звярталіся вяскоўцы — 68% ад агульнай колькасці, але меліся пытанні і ў жыхароў сталіцы, іншых гарадоў Беларусі, Расіі.

Амаль трэцяя частка зваротаў тычылася камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання. Грама­дзян таксама хвалявалі жыллёвыя пытанні, архітэктуры і будаўніцтва, землеўпарадкавання, працы і зарплаты. Характэрна, што пры агульным зніжэнні зваротаў вырасла колькасць (з трох да пяці) тых, што датычацца міліцыі (у тым ліку рэгістрацыі па месцы жыхарства) і сельскай гаспадаркі.

Камунальна-бытавыя пытанні ў асноўным закраналі рамонт грамадскіх калодзежаў, адсутнасці вады ў іх, утрыманне могілак, пазбаўленне ад непатрэбных дрэў. Нямала зваротаў датычылася садаводчых таварыстваў, пытанняў землеўпарадкавання, вызначэння межаў зямельных надзелаў. Калектыўна грамадзяне звярталіся па пытаннях будаўніцтва і функцыянавання сетак водазабеспячэння (жыхары аграгарадкоў Цялуша і Леніна, пас. Юбілейны, в. Ламы), газіфікацыі (в. Бярэзавічы), раскладу руху транспарту (г. Бабруйска, в. Бабіна-1), прыватызацыі жылых памяшканняў (работнікі філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”) і інш. Калектыўных зваротаў у аблвыканкам у мінулым годзе было 4. Жыхары Бабруйска, да прыкладу, звярталіся ў вышэйшы орган па пытанні будаўніцтва сетак электразабеспячэння на зямельных участках, вылучаных пад будаўніцтва жылля, работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі — перамяшчэння ўстановы ў іншы будынак.

Пры тым, што ў раёне створана сістэма работы са зваротамі грамадзян, здольная забяспечыць няўхіснае выкананне патрабаванняў заканадаўства, выпрацоўваюцца яе новыя формы: анкетаванне, маніторынгі насельніцтва, сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Маецца паштовая скрыня старшыні райвыканкама. Кіраўнікі падраздзяленняў, падчас наведвання сельгасарганізацый цікавяцца праблемнымі пытаннямі грамадзян. Штосуботы ў выканкаме працуюць “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія ў мінулым годзе паступіла болей за 50 зваротаў. Кіраўніцтвам раёна праведзена 75 асабістых прыёмаў, у тым ліку 22 — старшынёй выканкама. Праведзены 21 выязны прыём, з іх 4 — старшынёй.

У мэтах папярэджання фармалізму ў рабоце са зваротамі грамадзян па-за ўвагай аддзела, па словах начальніка, не засталіся парушэнні парадку іх разгляду і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у арганізацыях. У выніку чаго 7 чыноўнікаў дзяржапарату і адказных асоб арганізацый былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Алена КАРПЕНКА.

Новае ў заканадаўстве

Аматарам беспрычынных скаргаў пагражаюць штрафы

З 23 студзеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 № 306-З «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўнёс адпаведныя змены і дапаўненні ў раней дзеючы Закон аб зваротах грамадзян. Даводзім асноўныя з іх.

— Сфера дзеяння Закона аб зваротах грамадзян не распаўсюджваецца на звароты работніка да наймальніка.

— Удакладняюцца выпадкі, калі могуць адмовіць у асабістым прыёме, запісе на яго: звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый; звароты ў нявызначаныя дні і гадзіны; калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць; калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

— Удакладняецца сэнс п. 2 ар. 19 Закона аб зваротах грамадзян у частцы выдаткаў, якія могуць быць спагнаныя з заяўнікаў у выпадку накіравання сістэматычна неабаснаваных зваротаў (тры і болей разоў на працягу года) у адну і тую ж арганізацыю, да аднаго і таго ж індывідуальнага прадпрымальніка ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць заведама ілжывыя звесткі.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024