Темы

Быць адказнай яе навучыла жыццё

Быць адказнай яе навучыла жыццё
Наша знаёмства з Таццянай Валер’еўнай  Пасько, сацыяльным работнікам аддзела сацыяльнай дапамогі на доме Бабруйскага раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, не было выпадковым. Мая суразмоўца — адна з тых, хто  па выніках работы за мінулы год і ў сувязі з прафесійным святам удастоена высокай узнагароды — Удзячнасці Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Яе адносіны да працы прызнаны сумленнымі, прынцыповымі і адказнымі. Між тым прыход у прафесію маёй гераіні быў, як кажуць, празаічным — трэба было карміць сям’ю, у якой выхоўвалася двое дзяцей. Заробак мужа, які працаваў у прыватніка і меў непастаянныя выплаты, не дазваляў жанчыне займацца толькі хатняй гаспадаркай.

DSCN9293Нарадзілася Таццяна Валер’еўна ў Бабруйску, але так сталася, што жыла і выхоўвалася яна ў бабулі ў вёсцы Брожа. Пасля школы скончыла Бабруйскае гандлёвае вучылішча і стала працаваць на фабрыцы «Чырвоны харчавік». «Працавала, напэўна б, і дагэтуль, — дзеліцца жанчына, — каб не нялёгкія дзевяностыя гады, якія перайначылі не адзін лёс». З-за эканамічных цяжкасцяў многіх маладых працаўніц на фабрыцы скарацілі, у іх ліку і Таццяну. Прыняўшы рашэнне вярнуцца на малую радзіму, у Брожу, маладая жанчына ніколькі пра гэта не пашкадавала: тут жа ўладкавалася поварам у мясцовы дзіцячы садок. Працы ў дадзенай установе аддала цэлых 15 год. За гэты час абзавялася сям’ёй, дзецьмі. Жыццё здавалася ўладкаваным і прадказальным. Але пачаліся праблемы са здароўем, і з дзіцячага садка прыйшлося пайсці. Праз некаторы час прапанавалі работу па догля­дзе пажылых людзей, і Таццяна Валер’еўна не адмовіла. Вырашыла паспрабаваць — раптам і атрымаецца.

Атрымалася. Больш таго — работа настолькі захапіла, што іншай ужо і не ўяўляе.

— Ад таго, што людзям робіш дабрыню, самой добра, — заўважае мая гераіня. — Ды і бабулі з дзядулямі мяне чакаюць. Праўда, падыход да кожнага патрабуецца індывідуальны. Людзі ж не робаты — у кожнага свой характар і свой лёс.

Усяго на абслугоўванні Таццяны Валер’еўны 12 пажылых лю­дзей не толькі Брожы, але і навакольных вёсак. Сярод іх — адзінокія і тыя, у каго дзеці самі ўжо пенсіянеры альбо заўчасна памерлі. Ёсць такія, у каго дзеці жывуць далёка і наведваюцца да бацькоў зрэдку. У іншых дзеці працуюць і могуць прыехаць толькі ў выхадныя дні. Здараецца і так, што сын або дачка жывуць побач, у адным населеным пункце, але стасункі з бацькамі не падтрымліваюць…

Працоўны тыдзень у сацыяльнага работніка пяцідзённы, аднак калі здараецца дрэннае надвор’е, як, да прыкладу, нядаўнія цыклоны, то наведвацца да пажылых людзей даводзіцца і ў выхадныя: ачысціць двор ад снегу, пасыпаць пяском дарожку, каб не было галалёду. Здараецца, неабходна выклікаць “хуткую дапамогу” ці зрабіць укол. А ўвогуле ў задачу сацыяльнага работніка ўваходзяць такія справы, як прыбрацца ў хаце, вынесці смецце, нанасіць вады, дроў, схадзіць у краму па прадукты, атаварыць выпісаныя ўрачом рэцэпты. За апошнімі Таццяна Валер’еўна едзе на веласіпедзе ў Рэдкі Рог. Здараецца, даводзіцца і накалоць дроў, немачным — згатаваць ежу і пакарміць, выканаць санітарна-гігіенічныя працэдуры. Адначасова — без такога таксама рэдка абыходзіцца — выслухаць, даць параду, супакоіць, падтрымаць… Усяго на аднаго наведвальніка за адзін прыход адводзіцца ад паўтары да двух гадзін.

Каб павышаць свой прафесійны ўзровень, авалодваць новымі прыёмамі і спосабамі догляду за пажылымі людзьмі, Таццяна Пасько адначасова з працаю вучыцца. А самаму галоўнаму ў яе справе — чалавечнасці і адказнасці — яе навучыла жыццё.

Алена КАРПЕНКА. Фота Людмілы ЛЮБІМЦАВАЙ.

Последние новости

Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024