Темы

Сям’я — гэта сем я. А вас сямёра?

Сям’я — гэта сем я. А вас сямёра?

У Беларусі ўсынавіцелямі ўсё часцей становяцца сем’і, у якіх ёсць біялагічныя дзеці, — паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі Маргарыту Мацвеенку. Па словах апошняй, калі раней аб усынаўленні часцей за ўсё задумвалася сям’я, якая не мела біялагічных дзяцей, і ўзрост патэнцыяльных бацькоў складаў болей 35 гадоў, то цяпер гэта альбо маладыя сем’і — часта з непаўналетнімі дзецьмі, альбо людзі, якія ўжо выгадавалі ўласных дзяцей.

DSC00543004На гэты час на выхаванні ў беларускіх сем’ях знаходзяцца больш як 17,7 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Каля 10 тыс. дзяцей уладкаваны ў апякунскія сем’і, каля 6 тысяч — у прыёмныя. Больш як 1,6 тыс. дзяцей знаходзяцца на выхаванні ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якіх у краіне 243. Яшчэ 508 выхоўваюцца ў дзіцячых вёсках — такая форма ўладкавання прыжылася і даволі доўга функцыянуе.

У нашым раёне, як паведаміла педагог-псіхолаг Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вікторыя Чайко, па стане на 1 лістапада сёлетняга года на ўліку ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама значацца 42 прыёмныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 98 непаўналетніх, і 36 апякунскіх сем’яў, дзе на выхаванні знаходзіцца 41 непаўналетні. Штогод у раёне ствараецца прыкладна 2-3 прыёмных сям’і і 3-4 апякунскіх. За 6 месяцаў бягучага года было выяўлена 8 непаўналетніх, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Усе яны ўладкаваны: у прыёмныя ці апякунскія сем’і, некаторыя з дзяцей усыноўлены, некаторыя перададзены на выхаванне ў інтэрнатную ўстанову — Магілёўскі дом дзіцяці. Па словах спецыяліста, з жыхарамі раёна, якія б хацелі стаць прыёмнымі бацькамі, праводзіцца спецыяльная падрыхтоўка па праграмах, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі Беларусі. Таксама з імі працуе псіхолаг: праводзіць неабходную дыягностыку і дае заключэнне — можна ці не можна таму ці іншаму прэтэндэнту даверыць выхаванне дзяцей.

Не лішнім будзе ведаць, што на кожнае дзіця, якое знаходзіцца ў прыёмнай ці апякунскай сям’і, выплачваецца дзяржаўная дапамога. Дадаткова вылучаюцца грашовыя сродкі на аплату камунальных паслуг, якімі карыстаецца дзіця, знаходзячыся ў сям’і. Больш таго, калі сям’я прыёмная, то з бацькамі заключаецца працоўны дагавор, у выніку чаго яны лічацца супрацоўнікамі аддзела адукацыі і ім, адпаведна, налічваецца заработная плата і ўсе неабходныя пры гэтым выплаты.

У пацвярджэнне слоў Маргарыты Мацвеенкі, у нашым раёне ўсынавіцелямі і апекунамі таксама часцей становяцца людзі, у якіх маюцца біялагічныя дзеці. Людзі, якія разумеюць — ніякія даброты інтэрнатнай установы не заменяць дзіцяці сапраўдную сям’ю: бацькоўскія цеплыню, пяшчоту і спагаду.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем