Темы

Аты-баты…

Аты-баты…

Адпраўка прызыўнікоў да месца службы ў сёлетнюю восеньскую кампанію падыходзіць да завяршэння.

DSC03320049У панядзелак аднымі з апошніх у войска былі адпраўлены юнакі, якія будуць несці службу ў часцях г. Бабруйска. Сярод іх і жыхар нашага раёна Ілья Феакцістаў, з якім мы пагутарылі непасрэдна перад ад’ездам ад ваенкамата:

IMG_1945— Прызваны ў войска з аг. Вялікія Бортнікі. Буду служыць у бабруйскай зенітна-ракетнай часці. Пра тое, што ўяўляе сабой служба, ведаю: на мінулым тыдні з гэтай часці дэмабілізаваўся мой брат. Настрой на службу пазітыўны: шмат што разлічваю спазнаць, шмат чаму навучыцца, памужнець. Бацькі за мяне не хвалююцца: служыць буду блізка, таму будуць да мяне час ад часу наведвацца. Абяцала бываць і дзяўчына, што таксама радуе.

Па традыцыі праводзіць прызыўнікоў да месца службы ля ваенкамата на Маскоўскай сабраліся іх родныя і сябры. Матулі і бабулі давалі апошнія парады і настаўленні на дарогу, бацькі трымаліся ў асноўным стрымана: маўляў, усё гэта мы праходзілі. Пры гэтым літаральна ўсе з іх адзначалі, што для хлопцаў служба ў войску — справа патрэбная: дае магчымасць авалодаць ваеннай спецыяльнасцю, фізічна і маральна загартоўвае.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Официально

Более 750 тыс. рублей из спецфонда Президента направят на поддержку одаренной и талантливой молодежи

22 июля 2026
Читать новость
Общество

30 июля в Могилевской области пройдет бесплатный профсоюзный правовой прием

22 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Бобруйский зональный центр гигиены призывает проверить грибы и ягоды на радиацию

22 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 22 июля: температура воздуха продолжит снижаться, местами дожди

22 июля 2026
Читать новость
Официально

В Беларуси утверждена новая схема доставки сельхозорганизациям дизтоплива

21 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Золотая страда на Бобруйщине: урочище Токари встречает хлеборобов!

21 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем