Темы

Грамадскасць — на варце дабрабыту

Пашыраны сход з удзелам грамадскасці Варатынскага сельсавета прайшоў у СДК аг. Варатынь у сераду на гэтым тыдні. На сустрэчу з вяскоўцамі і работнікамі мясцовых арганізацый прыбылі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, пракурор раёна Ігар Савасцееў, прадстаўнікі РАУС, гаррай­аддзела па НС, раённых арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Падчас сходу да жыхароў сельсавета была даведзена інфармацыя прафілактычнага накірунку. У прыватнасці, завострана ўвага на такіх актуальных пытаннях, як папярэджанне крадзяжоў маёмасці грамадзян праз больш адказныя іх адносіны да захавання апошняй, папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў і адказнасць за іх, недапушчэнне пажараў і гібелі людзей. У дачыненні апошняга намеснік старшыні нагадала, што ў гэтыя дні працягваецца работа аглядных камісій, члены якіх робяць паўторныя абходы домаўладанняў, дзе раней былі выяўлены тыя ці іншыя парушэнні супрацьпажарнай бяспекі. Гаспадарам, якія не паклапаціліся іх выправіць, а значыць, працягваюць ствараць пагрозу сабе і іншым, прыдзецца панесці адміністрацыйнае пакаранне. Таксама ўвага прысутных, у сувязі з апошнімі міжнароднымі падзеямі — тэрактамі ў расійскім самалёце і сталіцы Францыі — была заакцэнтавана на павелічэнні іх пільнасці ў дачыненні ўсяго, што можа ствараць пагрозу для жыцця людзей: на вуліцы, у памяшканні, у грамадскім транспарце і г. д.

Шмат увагі было ўдзелена сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Такіх на тэрыторыі сельсавета 5. Заслухаўшы па-асобку кожнага з бацькоў на прадмет таго, што дакладна зроблена імі па паляпшэнні ўмоў жыцця непаўналетніх, грамадскасць і прадстаўнікі зацікаўленых службаў вынеслі папярэджанні (аб адабранні дзяцей з сем’яў) тым з іх, чые паводзіны працягваюць насцярожваць. Паўсталі перад судом грамадскасці сельсавета таксама мясцовыя дэбашыры, грамадзяне, якія ўхіляюцца ад навядзення чысціні і парадку на ўласных надзелах і вакол іх, злосныя неплацельшчыкі — за камунальныя паслугі і вынесеныя органамі ўнутраных спраў штрафы.

І, вядома ж, падчас сходу былі абмеркаваны надзённыя праблемы і прапановы жыхароў сельсавета. Сярод апошніх — неадпаведнасць патрэбам жыхароў аграгарадка асвятлення вуліцы Савецкай, адсутнасць у мясцовых магазінах радыёпрыёмнікаў, неабходнасць у замене абсталявання зубалячэбнага кабінета на больш сучаснае. Усе гэтыя пытанні прыняты прадстаўнікамі ўлады да ўвагі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем