Темы

Рашэнні высокага форуму — у жыццё

Рашэнні высокага форуму — у жыццё

Задачы Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі па вывучэнні, прапагандзе і рэалізацыі рашэнняў VIII з’езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама Праграмы дзейнасці галіновага прафсаюза на 2015-2020 гады абмеркавалі на гэтым тыдні ўдзельнікі ІI Пленума райкама прафсаюза — старшыні і члены прафсаюзных «пярвічак» устаноў адукацыі, а таксама сацыяльныя партнёры — кіраўнікі дадзеных устаноў. Удзел у мерапрыемстве прыняла і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Л. Крычко.

IMG_1913Адкрываючы пленум, старшыня райкама прафсаюза Т. Бокач акрэсліла асноўныя задачы галіновай праграмы, прынятай дэлегатамі з’езда ў красавіку. Нагадала, што асноўнае пытанне, на якое шукалі адказ удзельнікі высокага форуму, — як павысіць сацыяльны статус педагога і вярнуць прафесіі ранейшы прэстыж. І тое, што ўсе зышліся ў меркаванні — справа ў нездавальняючай аплаце працы педработнікаў. На з’ездзе, па словах Т. Бокач, выказваліся і канкрэтныя прапановы, як сітуацыю выправіць. На пастаянным кантролі галіновага прафсаюза былі і будуць пытанні своечасовасці і паўнаты выплаты заробку. У раёне, па словах лідэра прафсаюзнай арганізацыі, гэтыя параметры вытрымліваюцца. Было агаворана, што іншым разам зацягваецца разлік камандзіровачных выплат, але і гэтыя пытанні вырашаюцца.

У сувязі з тым, што шмат увагі на з’ездзе адводзілася пытанню аптымізацыі ўстаноў адукацыі, не абыйшлі яго і на мясцовым пленуме.

У сваім дакладзе Т. Бокач падрабязна спынілася на такіх актуальных пытаннях, як удзел райкама і прафкамаў у вырашэнні пытанняў аховы працы работнікаў устаноў адукацыі, іх аздараўлення, арганізацыі вольнага часу, прыцягнення да на­дзённых спраў ветэранаў педагагічнай працы і інш. І, вядома ж, шмат увагі было ўдзелена пытанням канструкцыйнага сацыяльнага партнёрства — найважнейшай умовы для забеспячэння працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў, накіраванай на стварэнне творчай і стабільнай атмасферы ў калектывах, а ў выніку — на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.

Аб тым, як на практыцы рэалізуюцца прынцыпы сацыяльнага партнёрства ў іх установах, па­дзяліліся дырэктар Хімоўскага ВПК Н. Новікава, старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” Ленінскага ВПК І. Русак, а таксама загадчыца дзіцячага ясляў-сада в. Вішнёўка Л. Праскурня.

Л. Крычко, якая была дэлегатам VІI з’езда Федэрацыі прафсаюза Беларусі, распавяла аб сваіх уражаннях і асноўных пытаннях, якія падчас яго вырашаліся.

На ІI пленуме было адзначана, што раённаму камітэту яшчэ ёсць над чым працаваць, выкарыстаны далёка не ўсе магчымасці ў рэалізацыі пастаўленых мэт. Апошняга можна дасягнуць за кошт умацавання арганізацыйнага адзінства, павышэння адказнасці і дысцыпліны кожнага, за кошт прынцыповай пазіцыі па асноўных пытаннях. На гэта і былі нацэлены ўдзельнікі раённага пленума. У сваю чаргу, яны прызналі работу райкама здавальняючай і зацвердзілі план мерапрыемстваў раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі па прапагандзе і рэалізацыі рашэнняў VІII з’езда галіновага прафсаюза, VІI з’езда Федэрацыі прафсаюза Беларусі.

Не абыйшлося на форуме і без узнагароджванняў. Пад апладысменты прысутных Лісты
ўдзячнасці ад райкама прафсаюза былі ўручаны начальніку ГЦГА аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. Касцюкевіч і намесніку галоўнага бухгалтара аддзела С. Семянчуковай — за развіццё спартыўна-масавай работы і актыўны ўдзел у турысцкіх мерапрыемствах.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем