Темы

Настаўнік — высакародней няма паклікання. Сяргей Міхайлавіч Герасімовіч

Настаўнік — высакародней няма паклікання. Сяргей Міхайлавіч Герасімовіч

Настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” С.М. Герасімовіча ў раёне добра ведаюць. Яго імя неаднойчы згадвалася падчас жнівеньскай канферэнцыі педагогаў і штораз у кантэксце добрых спраў.

gerasimovichСустрэўшы Сяргея Міхайлавіча ў дзень канферэнцыі, не змагла не пацікавіцца, з якім настроем сустракае вопытны настаўнік 1-га верасня. І не здзі­вілася, калі пачула: “ З цудоўным!”

— Без 1-га верасня не бывае 31 мая, — з жартам заўважае мой суразмоўца. — А калі ўсур’ёз, то першы восеньскі дзень для мяне заўсёды свята: ад сустрэчы з калегамі, дзецьмі, ад таго цікавага, што чакае ў навучальным годзе.

У настаўніцкім жыцці Сяргея Міхайлавіча сёлетні Дзень ведаў —12-ты па ліку. Штогод яго навучэнцы паказваюць добрыя веды на цэнтралізаваным тэсціраванні (сёлетнее не выключэнне), становяцца пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У мінулым годзе, да прыкладу, вучань Сяргея Міхайлавіча стаў уладальнікам Дыплома 3-й ступені па выніках рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу “Першая сусветная вайна”. Трох дыпломаў, за выніковы ўдзел у рэспубліканскім конкурсе метадычных распрацовак, удастоіўся і сам педагог. Сяргей Міхайлавіч на працягу не аднаго года цесна супрацоўнічае з “Беларускім гістарычным часопісам”, дзе рэгулярна друкуюцца яго метадычныя распрацоўкі ўрокаў, артыкулы па пытаннях выкладання гісторыі ў школе. Сістэма навучання педагога, як ён сам заўважае, склалася адносна даўно. Галоўнае ў ёй — зацікавіць вучня, матываваць яго.

У планах настаўніка на новы навучальны год, як і ў папярэднія гады, рыхтавацца са школьнікамі да алімпіяд, конкурсаў, цэнтралізаванага тэсціравання, а гэта значыць — перадаваць ім свае веды, вучыць дзяцей працаваць.

Дарэчы, Сяргей Міхайлавіч упэўнены: каб дзеці “адгукнуліся”, настаўнік павінен быць адкрыты для іх, гатовы з імі супрацоўнічаць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем