Темы

Раён прыступіў да сяўбы зерневых

У гаспадарках раёна пачалі сеяць азімыя зерневыя, у прыватнасці, пшаніцу і трыцікале. Пачатак сяўбы некалькі запознены: у адпаведнасці з тэхналагічнымі рэкамендацыямі да сяўбы пшаніцы неабходна было прыступіць яшчэ 5 верасня. Аднак магчымасцей для гэтага не было: тэхніка “адмаўлялася” працаваць на палях з надзвычай перасушанай глебай, хоць у тым жа СВК “Гігант” захады прадпрымаліся неаднойчы.

Між тым дождж, які прайшоў у пятніцу, а затым і ў выхадныя дні, сітуацыю некалькі палепшыў. У выніку пасля філіяла “Агракамбінат КХП” Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў, дзе да сяўбы прыступілі першымі, у пасяўныя работы ўключыліся іншыя сельгасарганізацыі: СВК “Гігант”, СВК “Стасеўка”, ААТ “Саўгас “Кісялевічы”, філіял “Харчавік-Агра”.

У райсельгасхарчы адзначылі, што, пры наяўнасці дастатковай колькасці паліва, перабоі з якім у гаспадарках апошнім часам меліся, пасяўныя работы будуць весціся з раніцы да позняга вечара. Каб завяршыць азімую сяўбу ў вызначаныя тэрміны, механізатары гатовы працаваць у некалькі змен.

Адначасова ў гаспадарках займаюцца капаннем бульбы. Сёлета пад гэтую культуру ў раёне занята без малога адна тысяча гектараў. На раніцу ўчарашняга дня 154 з іх (19 працэнтаў) было ўбрана. Найбольш актыўна капанне вядзецца ў СВК “Гігант” — на долю гаспадаркі прыходзіцца больш за палову раённага плану (550 га), і ў СВК “Калгас імя А. Неўскага”, дзе пад бульбяныя палеткі адведзена 200 га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў “Гіганце”, у сярэднім з круга тут узялі па 210 цэнтнераў клубняў. Праўда, да падвядзення вынікаў яшчэ далёка — выкапана толькі каля 20 працэнтаў плошчаў.

Сярод асноўных работ, якімі займаюцца сельгасвытворцы на гэтую пару, і ўборка кукурузы на корм жывёле. Сілас закладваецца ў траншэі для выкарыстання ў зімне-стойлавы перыяд.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем