Темы

Сезон нарыхтовак працягваецца

Сезон нарыхтовак  працягваецца

Лета і восень для вяскоўцаў і гараджан, якія маюць у карыстанні ўласныя зямельныя надзелы і любяць наведвацца ў лес, — гарачая пара ўборкі ўраджаю. Не меньш гарачая і напружаная яна і для нарыхтоўшчыкаў Бабруйскага гандлёвага цэнтра, задача якіх закупіць прадукцыю, якую прапаноўвае насельніцтва і якая карыстаецца попытам на ўнутраным і знешнім рынках,Тыя ж чарніцы — надзейны экспартны тавар. Ці паўплывала сёлетняе засушлівае лета на аб’ёмы нарыхтовак сыравіннай прадукцыі? Ці ёсць што, у сувязі з гэтым, пастаўляць перапрацоўшчыкам замежжа? У якой прадукцыі дадзенай парой Бабруйскі гандлёвы цэнтр зацікаўлены? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі намесніку дырэктара па нарыхтоўках і прамысловасці прадпрыемства А.А. Варановіч.

ar2tleoАлена Аляксандраўна, як у цэлым можаце ахарактарызаваць сёлетні сезон нарыхтовак дароў лесу, садавіны і гародніны?

— Гэты год для нас складаны, у тым плане, што лета выдалася надзвычай спякотным і засушлівым і былі абмежаванні па наведванні лесу, а значыць — і па зборы чарніц. Аднак з улікам таго, што да сярэдзіны ліпеня прайшлі дажджы і абмежаванне было знята, нарыхтоўка чарніц пайшла надзвычай шпарка: удалося закупіць 94 тоны. Прымалі каштоўную ягаду і ва ўсіх нашых крамах. Асобна нарыхтоўшчыкі працавалі, таму кампанія па яе закупе прайшла, лічу, паспяхова.

А як у параўнанні з мінулым годам?

— Мінулы быў неўраджайны на чарніцы, нарыхтавалі ўсяго толькі 2 тоны. А ў папярэднія гады закупалі і па 80, і па 120-150 тон. Таму сёлета паказчык сярэдні, а з улікам цяперашняга лета — нядрэнны.

Як абыйшліся з ягадай?

— 40 тон чарніц мы ўжо адправілі на экспарт, у Польшчу. Да канца верасня плануем і астатнюю ягаду паставіць у гэтую краіну.

Ад збору да адпраўкі — не адзін дзень. Дзе яе захоўваеце? Ці маюцца ўмовы зрабіць гэта якасна?

— Усе ўмовы для якаснага захоўвання ёсць. Перапрацоўкай чарніц займаецца прадпрыемства суседняга з намі Глускага раёна “Глуское лукошко”. Там маецца спецыяльна абсталяваная для гэтых мэт лінія і неабходныя складскія памяшканні. Добрыя ўмовы для захавання і ў нашым гандлёвым цэнтры, таму трымаем ягаду і тут. Дарэчы, прадукцыя глускага прадпрыемства карыстаецца вялікім попытам. Яе добра ведаюць і ў Прыбалтыцы, і ў Польшчы і з задавальненнем бяруць. З гэтымі краінамі ў нас даўно склаліся добрыя партнёрскія адносіны, і мы радыя, што і сёлета яны прадоўжыліся.

Якую-небудзь яшчэ ягаду нарыхтоўвалі ў гэтым сезоне?

— Нарыхтоўвалі суніцу садовую. Для гэтага ездзілі ў Брэсцкую вобласць, дзе займаюцца вырошчваннем ягады масава. Праз нашыя магазіны і рынкі Бабруйска прадалі болей за 6 тон свежай прадукцыі. Нарыхтоўвалі таксама парэчку чорную і чырвоную. Актыўна гандлявалі ёю як на Бабруйшчыне, так і на рынках Магілёва, Мінска. Попыт на парэчку, асабліва чорную, быў надзвычай высокі, прадалі болей за 8 тон. Прымалі чорнаплодную рабіну. На жаль, нарыхтавалі не столькі, як хацелася б, — усяго 5 тон: ад спякоты ягада была кволай.

Нашым чытачам, упэўнена, цікава, што нарыхтоўваеце на гэтую пару?

— Гэтым часам займаемся нарыхтоўкай яблык (ападу) у насельніцтва. Закупачная цана на сёння — 600 рублёў за 1 кг. Прымаюць яблыка ўсе нашыя гандлёвыя прадпрыемствы, а таксама нарыхтоўшчыкі. Прыкладна з сярэдзіны верасня пачнецца сезон масавай нарыхтоўкі гародніны. Для планавага гандлю мы і зараз закупаем усё неабходнае: гуркі, капусту, моркву, таматы, перац, баклажаны, часнок, фасолю, а прыкладна з 15 верасня пачнецца сезон закладкі гародніны на міжсезонне. Таксама з 28 жніўня пачалі прымаць брусніцы. З 8 верасня маецца дазвол на нарыхтоўку журавін.

А што з грыбамі? Ці ўдалося нарыхтаваць хоць колькі?

— Грыбы заўсёды запатрабаваныя, мы іх чакалі і сёлета. Аднак з-за засушлівага надвор’я нарыхтавалі толькі каля 60 кг лісічак. Паставілі іх жыхары такіх лясных населеных пунктаў, як Орсічы, Рэдкі Рог. У мінулыя гады мы нямала нарыхтоўвалі баравікоў, чырвонагаловікаў, апёнак… Гандлявалі і свежымі, і перапрацаванымі. Спадзяемся, што грыбы яшчэ будуць.

Як абстаіць справа з падвозам прадукцыі? Скажам, пажылы чалавек пражывае ў аддаленым маланаселеным пункце. Хацеў бы прадаць яблыка, але аб’ёмы немалыя, а сілы няшмат.

— Для гэтага можна звязацца з бліжэйшым нашым магазінам. Там маецца ўсё неабходнае, каб прыняць яблыка. Ёсць у нас таксама перасовачны прыёмны пункт з нашай рэкламай. Акрамя прадукцыі раслінаводства, мы закупаем у насельніцтва другасную сыравіну: макулатуру, шклобой, адходы поліэтылену і іншае. У гэтых мэтах нашыя машыны двойчы на тыдзень — у сераду і пятніцу — выязджаюць па вызначаных маршрутах і могуць заехаць практычна ў любое месца, дзе ў тым ёсць патрэба. Так што спосабы маюцца розныя. Заяўкі прымаем пастаянна — звяртацца можна як у магазіны, так і ў наш аддзел нарыхтовак па тэлефоне: 72-65-56. І імкнемся іх неадкладна выконваць.

Поспех любой справы, як вядома, залежыць ад людзей, якія яе выконва­юць. З ліку нарыхтоўшчыкаў ці ёсць такія, каго б хацелі асобна вылучыць?

— Нашыя нарыхтоўчыя пунк­ты месцяцца як на тэрыторыі раёна, так і ў горадзе Бабруйску. З раённых хачу вылучыць пункты в. Слабодка (нарыхтоўшчык А.А. Дубовік), дзе актыўна вялася нарыхтоўка смародзіны, земляніц, яблык. Добра наладжана работа з другаснай сыравінай. І пункт пас. Глуша (нарыхтоўшчык І.Г. Заідзэ), якая сёлета адных толькі чарніц нарыхтавала болей за 30 тон. Улічваючы блізкасць лесу, у пасёлку традыцыйна добра нарыхтоўваюць чарніцы, грыбы, клюкву. На апошнюю сёлета таксама спадзяемся.

Дзякуй Вам, Алена Аляксандраўна, за размову. Жадаем, каб усе спадзяванні, ад якіх залежыць і дабрабыт вашага прадпрыемства, і дабрабыт вяскоўцаў, абавязкова збыліся.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем