Темы

Не пакінута без увагі ніводная травінка

Не пакінута без увагі  ніводная травінка

Нягледзячы на тое, што ўборка зерневых і зернебабовых у раёне завершана, клопатаў у работнікаў палёў дастаткова. Працягваюцца ворыўныя работы пад сяўбу азімых зерневых культур, у асобных гаспадарках вядзецца сяўба азімага рапсу. Тэрміны для гэтага аптымальныя, аднак заняцца дадзенай работай не ўсюды магчыма: з-за перасушанасці глебы масіўныя пасяўныя агрэгаты літаральна вязнуць у пяску, іх перамяшчэнне абмежавана. Таму сеюць на гэты час усяго дзве гаспадаркі: філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” і ААТ “Саўгас Кісялевічы” і тое не пасяўнымі агрэгатамі, а лёгкімі сеялкамі і на палях, дзе гэта адносна магчыма. Пры ўмове і далейшай адсутнасці дажджоў — па цяперашнім годзе і гэтага можна чакаць — ад сяўбы азімага рапсу, верагодна, і ўвогуле прыйдзецца адмовіцца.

DSC00078Як бы не складвалася надвор’е, — адзначаюць у райсельгасхарчы — тэрміны ёсць тэрміны і вызначаюцца яны не проста так: перш чым увайсці ў зіму, рапсавым палеткам павінна быць не меней за 90 дзён. На гэты час у раёне культурай на зерне засеяна каля трохсот гектараў з 3070 запланаваных, а час сяўбы ўжо набліжаецца да заканчэння. Між тым рапс — надзвычай каштоўная культура, запатрабаваная як для прамысловых мэт — вытворчасці алею, так і ў жывёлагадоўлі: адходы яго ў выглядзе жмыху з’яўляюцца адной са складаючых рацыёну жывёлы. Пастаўляючы насенне на перапрацоўку, гаспадаркі могуць разлічваць на працягу года на каштоўны, багаты на бялок, корм. Болей таго, у мінулым годзе, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Ж.А. Жукоўскай, жывёле у якасці корму паспрабавалі даць рапсавую салому, вынік аказаўся нечаканым — прыйшлася да спадобы. А сёлета, з улікам цяжкага года: намалот зерневых удвая ніжэйшы за мінулагодні, маюцца складанасці з выкананнем дзяржзаказу, — на зіму занатоўваюць не толькі рапсавую салому, а і звычайную падмешваюць у сілас. Каб забяспечыць харчовую бяспеку пагалоўя — а ў тым, што зімоўка чакаецца складанай, сумненняў не ўзнікае — на корм, па словах галоўнага раённага агранома, выкарыстоўваецца ўсё, што толькі магчыма. Не пакідаецца без увагі ніводная травінка, скошваюцца поймы, лугі, убіраецца падаліца, якая падымаецца пасля ўборкі яравога рапсу і зерневых. У бліжэйшы час плануецца пасеяць сурэпіцу — найбольш раннюю культуру, якая, разлічваюць, зможа падтрымаць жывёлагадоўлю ўвесну. Насенне для гэтых мэт маецца.

Што датычыцца яравога рапсу, то ён у раёне практычна ўбраны — з плошчы ў 1249 га ўбрана 1138. Намалот склаў 1109 тон, з аднаго круга ўзялі па 10 цэнтнераў. Вядома ж, для ўраджайнага году гэта не лічбы, але, з улікам сённяшняй спякоты, і гэтаму рады.

Паўнамаштабна вядзецца ў раёне ўборка кукурузы на корм жывёле. Па-першае, культуру імкнуцца па максімуме выкарыстаць у якасці зімовага корму. Па-другое — у якасці зялёнай падкормкі ў гэтую пару: спадзявацца на выгарэлую пашу не даводзіцца. На гэты час убрана трэць кукурузных плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 84 ц/га. Між тым убіраюцца пакуль горшыя палі, таму ёсць верагоднасць разлічваць на значна вышэйшыя паказчыкі.

А ў хуткім часе ўсе гаспадаркі прыступяць да капання бульбы. Пакуль гэтым займаюцца толькі ў ТАА “Веом”. Сёння-заўтра ўбіраць клубні стануць у вытворчых кааператывах “Калгас імя Дзяржынскага”, “Гігант”, “Калгас імя А. Неўскага”. Таксама ў гэтыя дні працягваюцца прэсаванне і звозка з палёў саломы. Ад той, што ўбрана, запрэсавана 80 працэнтаў.

Алена КАРПЕНКА. Фото Юрия ЮРКЕВИЧА.

Последние новости

Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024
Общество

Виталий Сидюк: “Все, что касается человека труда, касается и профсоюзов”

1 мая 2024
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Стартавала работа Маладзёжнага парламента другога склікання

30 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024