Темы

Беларуская піянерыя святкуе юбілей

«Віват, Піянерыя!» — пад такой назвай на гэтым тыдні, 15 верасня, у горадзе Магілёве прайшло абласное свята, прысвечанае 20-годдзю самавызначэння грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.

Ад нашага раёна ўдзел у свяце прынялі піянеры туголіцкай школы разам з педагогам-арганізатарам навучальнай установы Аксанай Вікторэнка і педагогам-арганізатарам Цэнтра пазашкольнай выхаваўчаў работы з навучэнцамі раёна Аленай Паляковіч.  Як нам паведаміла Алена Аляксандраўна, мерапрыемства прайшло надзвычай цікава, насіла як пазнавальны, так і выхаваўчы характар. Нашыя школьнікі мелі магчымасць пабываць на ўрачыстасці з нагоды прыёму акцябрат горада Магілёва ў члены піянерскай арганізацыі; паслухаць выступленні ветэранаў піянерскага руху. У сувязі з тым, што сёлетняе мерапрыемства прысвячалася 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, школьнікам было прадэманстравана тэатралізаванае відовішча “У імя жыцця на зямлі”.      

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Летопись возрождения белорусской деревни». Вышла книга БЕЛТА к 30-летию «Дажынак»

6 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 6 сентября: курс на осень с дождями и похолоданием

6 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем